Раска́лле ’зімовы час, калі дарогі пакрываюцца лёдам’, раска́ліна ’бездарожжа’ (Ян.), роска́лле ’слата, хлюпота’ (Клім., Сл. Брэс.), стараж.-рус. роскалье ’адліга, бездарожжа’. Утварэнне з прыстаўкай *roz‑ і суф. *‑je, як вынік дзеяння ад *orz‑kal‑iti < *kal‑iti < *kalъ, сюды ж розка́лы ’разводдзе’ (івац., ЛА, 2) і ўкр. ро́зкаль ’бездарожжа’; параўн. Фасмер, 3, 503. Німчук (Давньорус., 158) лічыць лексему паўдзённым рэгіяналізмам старажытнарускай мовы. Гл. кал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясок, лесок ’невялікі лес’ (ТСБМ; ганц., Сл. ПЗБ), ’зараснік арэшніку’ (івац., Нар. сл.). Да лес (гл.). Улічваючы семантыку лексем, можна дапусціць, што ў некаторых прасл. гаворках lěsъ > абазначала ’ліставы лес’ — магчыма, як вынік балт. субстрату. Параўн. літ. laĩškas ’ліст (дрэва)’, а таксама першасную семантыку лексемы lěsъ y зах.-слав. мовах (Марван, Inform bul. pro otázky jazykovědné, 5, Praha, 1964, 30–31; Трубачоў, Дополн., 2, 485).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастра́х, по́страх ’пагроза, прыстрашэнне’ (Нас., Сцяшк.). Укр. по́страх ’страх, жах, запалохванне’, польск., чэш. postrach. Да прасл. straxъ. Прэфікс па‑ (< прасл. po‑) надае назоўніку вынік дзейнасці. Аналагічна і словы з іншымі суфіксамі: бел. пастра́шка ’тс’ (Др.-Падб., Нас.) ∼ рус. пск., цвяр. постра́шка ’страх, прыстрашэнне’, бел. пастрашэнне ’пагроза пакараннем’ (Нас.) ∼ польск. postraszenie ’пагроза, запалохванне’, брасл. пастрашэ́нства ’застрашванне’ (Сл. ПЗБ), якое ўтворана падобна, як бел. непаслушэнства ці польск. okrucieństwo ’лютасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабуты́рыць ’пераліць праз верх сасуда’ (Шпіл.), пірібухо́рівыньня ’пераліванне без патрэбы’ (Юрч. СНЛ), смал. перебухта́ривать, перебухто́ривать, перебуты́рить ’тс’. Да пера- і бухторыць ’празмерна ліць вадкасць’, ’непамерна многа піць (гарэлку, ваду)’, якое з прасл. інтэнсіва buxъtati (są) (гл. Трубачоў, Эт. сл., 3, 81), пашыранага суфіксам ‑or‑ (як, напр., рус. тараторить). Да гукапераймальнага bux‑ati > бу́хаць (гл.). Мена о́р‑ > ы́р‑вынік экспрэсіі. Параўн. бел. паўд.-зах. уды́рыць < ударыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́дрык ’божая кароўка’ (З жыцця), укр. ве́дрик. Паводле Трубачова, Эт. сл., 1, 180–182, вэ́дрыквынік трансфармацыі асновы *bedr‑, засведчанай у назвах божай кароўкі ў слав. мовах (агляд гл. у Трубачова, там жа). Іншая версія: сувязь з *vedr‑ ’яснае надвор’е і да т. п.’ (гл., напр., Г. Ф. Шило, Названия божьей коровки в украинских говорах («Совещание по общеславянскому лингвистическому атласу». М., 1969, с. 37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галу́твы ’замёрзлая зямля або гразь; груда’ (віц., Яшкін). Параўн. галу́та ’замёрзлая зямля без снегу’ (Шатал.). Можна меркаваць, што тут нейкія формы з уканнем (фанетычным або як вынік уплыву іншых слоў — сказаць цяжка). Параўн. падобныя формы з рус. мовы: голутва́, голудьба ’замёрзлыя кучы зямлі восенню’. Здаецца, што зыходныя формы для бел. мовы былі *golotva, *golota ад *golъ; параўн. важны элемент семантыкі ў слове галу́та: ’замёрзлая зямля без снегу’ (!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́рва ’кладка, жэрдачка праз рэчку ці праз канаву’ (Сцяшк. МГ), бе́рва ’кладка з бярвенняў ці тоўстых жардзін на гразкім месцы’ (Яшкін). Ст.-рус. бервь ’плыт’, укр. бе́рва ’кладка’, чэш. břev перакладзіна, мосцік’, балг. бръв ’перакладзіна; мосцік; брод’ і г. д. Прасл. *bьrvь, *brьvь, *bьrьvь. Бясспрэчна, звязана з бервяно́ (гл.). Параўн. яшчэ барвя́к ’брод’ (гл.). Сюды адносіцца і бе́рба ’кладка’ (Яшкін). Гэта апошняя форма — вынік асіміляцыі (берва > берба).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за..., прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) пачатак дзеяння, напр.: заапладзіраваць, захварэць, закрычаць, заспяваць, забегаць, замахаць;

2) закончанасць, вынік дзеяння або стану, напр.: забяліць, завязаць, запакаваць, засохнуць, зацвярдзець;

3) выхад дзеяння за межы звычайнага або дапушчальнага, напр.: забавіцца, загаварыцца, захваліць;

4) распаўсюджанне дзеяння за якія-н. межы, напр.: заехаць (за дом), зайсці (за сцяну), заслаць (на край свету);

5) адхіленне ўбок ад асноўнага напрамку руху з кароткачасовым спыненнем, напр.: забегчы, заехаць, заглянуць (да знаёмых).

II. Утварае назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі са знач.: які знаходзіцца на тым баку чаго-н., ззаду або за межамі чаго-н., напр.: заакіянскі, завуголле, загарадны, задворкі, залетась, заўчора.

III. Утварае якасныя прыметнікі і прыслоўі і абазначае перавышэнне якасці, напр.: завельмі, завузкі, завялікі, замнога, занадта.

IV. Утварае прыслоўі са знач.: у межах таго перыяду, які называецца словам без прыстаўкі; да наступлення новага перыяду, напр.: замалада, засветла, зацемна, зацепла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Су́ма1вынік складання; агульная колькасць, сукупнасць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), су́ма, сумацыявынік’ (Ласт.), су́ма́ ’пэўная колькасць грошай’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. су́мма, су́ма ’агульная колькасць’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 153). Запазычанне непасрэдна з лацінскай (Жураўскі, Крамко, Зб. Крапіве, 142). Выказваюцца таксама меркаванні пра запазычанне праз польск. suma ’тс’ з лац. summa ’вышэйшая, агульная лічба’ < summus ’вышэйшы’ (гл. Кюнэ, Poln., 100 з літ-рай); ці запазычанне ў канцы XV ст. са ст.-польск. suma, summa (XV ст.), гл. Булыка, Лекс. запазыч., 80.

Су́ма2 ’пажыткі, маёмасць’ (Клім.). Магчыма, да сума1, параўн. су́ма ’грошы’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.). Крытычна пра спробы звязаць з сум (гл.) і рэканструкцыю *sǫdma (Ліўканен, Отглаг. сущ., 194) Варбат (Этимология–1988–1990, 196), якая дапускае запазычанне праз польскую з ням. Saum ’ношка, паклажа’. Параўн., аднак, балг. су́ма ’многа, маса’, якое лічыцца яшчэ прабалгарскім (Младэнаў, Диалектология, балканистика, этнолингвистика. София, 2008, 199). Гл. су́мна ’мноства’.

Су́ма3. Гл. сумка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́рніца1 ’яда з сыру і топленага масла, спецыяльна прыгатаваная для мачання бліноў’ (ТСБМ), ’тварог з малаком, падрыхтаваны для доўгага захоўвання’ (віл., рас., Сл. ПЗБ; полац., Нар. сл.), ’парэзаны на кавалкі і залпы маслам сыр’ (мёрск., Нар. сл.; чэрв., Жд. 3). Да сы́рны < сыр, гл.

Сы́рніца2 ’апошні тыдзень перад вялікім ластам’ (Некр. і Байк.). Параўн. рус. сы́рная неде́ля ’тс’, балг. си́рна неде́ля. Вынік семантычнай кандэнсацыі да сыры́ < сыр, гл. сырапосны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)