Сівакра́ка, сівакра́к, сівокра́ка ‘сіваваронка, Coracius garrulis L.’ (Маш., Мат. Гом.), сівакра́ка, сівакра́ха ‘тс’ (Ян.). Укр. палес. сівокра́ка, сівокра́ха ‘тс’. Ад сівы (гл.) і дзеяслова кракаць (гл.), што перадае гукаперайманне кра‑кра, кара‑кара і пад., гл. Ніканчук, БЛ, 9, 59. У ‑краха гіпакарыстычны суф. ‑х‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)