Самані́ца, са́маны ’мох’ (ігн., Сл. ПЗБ). З літ. sãmanos ’мох’ (там жа; Лаўчутэ, Балтизмы, 50 з літ-рай); магчыма, непасрэднай крыніцай было польск. samanice ’месца, зарослае кустамі і мохам’, якое з той жа крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таке́е ’такое’ (хойн., Шатал.), таке́й ’такі’ (Нас., Юрч. СНС). Дыялектныя формы ад такі́ (гл.) па тыпу тэе, тэй ’тое, той’ (гл.), што ўзніклі, паводле Карскага (1, 155), фанетычным шляхам з адпаведных форм на ‑ой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туды́й ‘які пралягае там (аб шляху, дарозе)’: туда́я дарога калю́гвіста (Нас.). Прыметнік, утвораны ад прыслоўя туды́ (гл.) і неасабовага займенніка *jьтой’, які ўтвараў поўныя прыметнікі (*novъ + ‘новы’, у паўночна-ўсходніх гаворках — новый).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэліе́шчыті ‘падымаць, перавозіць з цяжкасцю’ (беласт., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з зах.-палес. teĺiš ‘цурбан, абрубак; тулава без канечнасцей’ (Арх. Вяр.), ст.-бел. телештой, хто апрацоўваў калоды’ (1569 г., ГСБМ). Гл. цялеш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грашы́ць несов.

1. рел. греши́ть;

г. су́праць царквы́ — греши́ть про́тив це́ркви;

2. греши́ть, погреша́ть, согреша́ть;

г. су́праць і́сціны — греши́ть (погреша́ть) про́тив и́стины;

няма́ чаго́ бо́гу г. — грех жа́ловаться;

хто спіць, той не грэ́шыцьпосл. кто спит, тот не греши́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Райду́нтой, хто гаворыць інакш, з суседняй вёскі’, райдуны́ ’назва жыхароў суседняй вёскі, якія гавораць інакш’ (Сл. ПЗБ), райду́нка ’жанчына з іншай вёскі з іншай гаворкай’ (мсцісл., пух., Нар. сл.). Параўн. польск. жарг. rajdak, rajder, rajdyn, rajdowiec ’валацуга’. Магчыма, сувязь з ням. Rede ’маўленне, размова’, reden ’гаварыць, размаўляць’ (гл. райдоліць) і адсюль развіццё семантыкі ад ’гаварыць’, ’гаварыць інакш’ > ’той, хто інакш размаўляе’ > ’прыхадзень, іншы, немясцовы’ > ’вандроўнік, валацуга’. Менш верагодна першаснае ’чужак, прыхадзень’, што ў беларускую мову магло трапіць праз сучаснае польск. rajd ’паход’ і звязана з англ. raid ’набег, налёт, напад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Такса́ма ’такім самым, падобным чынам, гэтак жа’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк., Бяльк., Нік. Очерки), ’такім спосабам’ (Сл. ПЗБ), ’аднолькава’ (Варл.), такса́мо ’гэтак, падобным чынам’ (ТС). Параўн. укр. такса́мо ’тс’, польск. tak samo ’тс’. Спалучэнне так (гл.) і сама (гл. сам) у ідэнтыфікацыйнай функцыі, параўн. такіса́мы ’гэтакі ж, такі ж’ (Вруб.), такі самы ’тс’ (Сцяшк. Сл.), што, паводле ESSJ (SG, 2, 590), прадстаўляе т. зв. агульнаеўрапейскі тып спалучэнняў, параўн. ням. derselbeтой жа, той самы’, англ. the same ’тс’, франц. le même ’тс’, фін. tämä sama kirja ’тая самая кніга’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́нец ’рытмічныя рухі пад музыку, скокі’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк., Федар. 4, Сл. ПЗБ), та́нэць ’тс’ (драг., Сл. ПЗБ, Вруб.), под той танец ’у той час’ (Ян.), ст.-бел. танець ’скокі’ (Альтбаўэр; 1518 г., КГС). Праз польск. taniec (да XVI ст. tańc) або непасрэдна з ням. Tanz ’танец’, tanzen ’танчыць’ < ст.-франц. dancier ’тс’ (> франц. danser ’тс’) < франк. *dansôn ’цягнуць; выцягвацца; станавіцца ў лінію’. Другаснае ўключэнне запазычання ў групу назоўнікаў, утвораных з суф. ‑ьcь, магло адбыцца ў славянскіх мовах незалежна (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 390). Гл. Борысь, 626; Фасмер, 4, 18–19.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́ньдэ, тэ́ньдыка ‘там, недалёка’ (столін., Бел. дыял. 1, Клундук). Магчыма, запазычанне з польск. tędyтой дарогай, праз тое месца’, якое да прасл. *tǫdy, варыянты *tǫdě, *tǫde ад указальнага займенніка *tъ, які ў заходніх славян выступае ў форме м. р. *tъnъ (< *tъ і *nъ, гл. той, ён), гл. Борысь, 630–631. Фанетычна, словаўтваральна і семантычна адаптаванае на заходнепалескай глебе. Параўн., аднак, серб. косава-мятох. тонде ‘там’, для якога прапануецца спалучэнне ўказальнага займенніка з онде ‘там’ (ESSJ SG, 2, 683). Утварэнне з часціцай *te па ўзоры вэнь, вэньдзека ‘вунь’ (гл.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арля́нка ’гульня, у ходзе якой падкідваецца манета і выйграе той, каму манета выпадае гербам’ (БРС). Рус., укр. орлянка. Паралельна з інш. усходнеславянскімі мовамі ўтворана на базе значэння арол ’герб на манеце’ (першапачаткова з малюнкам арла).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)