Ёлкі ’ёлкі, горкі’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Янк. II, Янк. Мат., Гарэц., Яруш.). Укр. ілкий, рус. ёлкий, польск. jełki, iłki ’тс’. Аднак паралелі не абмяжоўваюцца ўсх.-слав. і, магчыма, польск. моўнай тэрыторыяй. Махэк₂ (729) выводзіць чэш. žluknouti ’прагоркнуць’ з *jьzjьlъk‑nǫti, а Гадравіц (ZfS, VII, 1962, 651–652) сюды ж адносіць серб.-харв. žlkak, славен. žolhek ’горкі, ёлкі’. Такім чынам, слова мае рысы праславянскага ўтварэння, можа быць рэканструявана, як еlъkъ < еlъ (й — аснова) + рэгулярная для гэтай асновы ‑къ‑суфіксацыя; еlъ у сваю чаргу ад оlъ (балта-слав. назва піва) (Трубачоў, Эт. сл., 6, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяня́цця (пенятца) ’папікаць, дакараць, выгаворваць’ (Нар. Гом.), параўн. укр. пеняти ’наракаць; быць няўклюдным’, пеня ’бяда’, рус. пенять ’закідаць камусьці нешта; скардзіцца’, пеня ’папрок’, польск. pieniąc się ’абвінавачваць адзін аднаго; судзіцца’, pienia ’абвінавачванне ў судзе’. Апошняе з канцылярскай мовы ВКЛ (вядомае з 1392 г.): аже вчиниться пеня гостю в Литве (дамова Казіміра Ягайлавіча з Ноўгарадам і Псковам 1440 г.), лічыцца літуанізмам, параўн. літ. painė, painiava ’складаная, заблытаная справа’, у адрозненне ад пеня ’штраф’ (гл.), якое праз польск. репа з лац. росна ’кара’ (Банькоўскі, 2, 553; гл. таксама Фасмер, 3, 233). Дзеяслоў, відавочна, ад першага назоўніка, параўн. літ. painioti ’блытаць, заблытваць; ублытваць, умешваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зазно́ба ’жаль’, ’прадмет жалю’ (Нас.). Рус. зазно́ба ’каханне’, ’каханая’, уст. ’жаль’, укр. зазно́бка ’шрам, апёк’ (Жэлях.), ’засмучэнне’. Відаць, бяссуфіксны аддзеяслоўны наз. ад ст.-рус. зазнобити ’выклікаць абмарожанне (> боль); які з прэфіксам за‑ ад знобитибыць крыніцай холаду, уздзейнічаць холадам, абмарожваць, выклікаць дрыжыкі’ (параўн. рус. озноб). Адсюль ’засмучэнне, жаль’. Пра рус. пераход да ’кахання’ гл. Фасмер, 2, 74; Адзінцоў, Этимология, 1974, 117–120; Шанскі, 2, З, 31–32. Зубаты (Studie, 1, 2, 179) параўноўвае бел. слова з гнесці, польск. gnębić ’прыгнятаць’. Гэта параўнанне мае сэнс толькі ў плане рэканструкцыі і.-е. кораня, але не непасрэдна на слав. грунце. Гл. зні́бець, зяб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зява́ць ’міжвольна ўдыхаць паветра’. Рус. зева́ть, укр. зіва́ти, польск. ziewać, н.-луж. zewaś, чэш. zivati, славац. zívať ’тс’, славен. zę̋vati ’трымаць вусны адкрытымі, крычаць’, серб.-харв. зе́вати ’трымаць вусны адкрытымі, зяваць’, ’ззяць’. Ц.-слав. зѣвнѫти. Ст.-рус. зѣвати (XVIII ст.). Ад і.-е. *gʼhēi‑быць пустым’ > прасл. *zě‑ з дадаткам дзеяслоўнага ітэратыўнага суф. ‑va‑: zěvati. Пра корань гл. ззяць1. Слав. слова мае балт. адпаведнікі: літ. žióvauti, лат. žàvât ’ззяць, зяваць’ (лат. ž не тлумачаць Мюленбах-Эндзелін, 4, 798 і 795; Фрэнкель, 1312; Траўтман, 368). Фасмер, 2, 91. Шанскі (2, З, 84) тлумачыць зевать ад зев (гл. зеў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калу́пашак ’плецены кош на воз’ (Сцяшк.), колупушок ’кош для перавозкі бульбы’ (Мат. Гом.), ’плецены кораб на сані або воз’ (ТС). Рэгіянальная інавацыя, зах.-бел. форма, магчыма, і незалежная. Утворана метатэзай з палукашак, які, відаць, да *палукош, дзе кош‑ назва вялікага кораба на воз. Менш верагодна думаць пра сувязь палукашак з вядомым у рус. мове лукошко і лукно. Таксама нельга лічыць зыходнай разглядаемую лексему, якая магла быць аддзеяслоўным утварэннем ад калупаць ’плесці’, параўн. смал. колупаць ’плесці лапці’. Апошняе — лакальная інавацыя, параўн. бел. калупаць ’вязаць’ (карункі), утворанае на базе калупаць ’марудна вазіцца’. Адносна ўкр. бойк. параўн. колупінок і колупіток < полукіпок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Налог ’дрэнная схільнасць, звычка’ (Нас.), ’звычка’ (міёр., Нар. сл.), налога ’тс’ (віл., Жыв, сл.), укр. налога ’звычка, звычай’, польск. nałóg ’схільнасць, прывычка, звычка да чаго-небудзь дрэннага’. Ст.-бел. налог ’прывычка’ (1598 г.) лічыцца запазычаннем з польск. nałóg (Булыка, Лекс. запазыч., 133); Булахаў (Развіццё беларускай літ. мовы ў XIX–XX стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі. Мн., 1958, 27) лічыць паланізмам у беларускіх творах Чачота, што зусім верагодна, улічыўшы значную колькасць дэрыватаў у польскай мове і адмоўнае сэнсавае адценне слова, што адсутнічае ў беларускім дзеяслове налажы́цца ’прызвычаіцца, прывыкнуць’ (гл.), які мог быць асновай утварэння аддзеяслоўнага назоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нацянькі́ ’напрасткі, бліжэйшай дарогай’ (Гарэц., Др., Яруш., Некр., Бяльк., лях., Янк. Мат., Сцяшк.), ’кароткім шляхам’ (Сл. ПЗБ), наценькі́ ’напрамік, наўпрост’ (слуц., Нар. словатв., ТС), параўн. нацянёк ’кароткім шляхам’ (лаг., Сл. ПЗБ), укр. давати натеньки́ ’намякаць’. Да цянькі́ ’бліжэйшая прамая, але глухая, цяністая ці небяспечная дарога, ідучы па якой лёгка збіцца’: Цянькі бываюць на тры дзянькі (Нас.), Цянькі дома не начуюць (Сл. ПЗБ), як відаць, звязанае з цень, цянёк, параўн. дыял. на́цень ’тс’, што можа быць вынікам народнай этымалогіі; параўн. іншую версію: з на‑цям‑кі, ад цяміць ’помніць, кеміць, заўважаць’ (Шуба, Прыслоўе, 141). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Негадзя́й ’нягоднік, паганец’ (Ян.), негодзя́й ’няздольны да працы, ні да чаго не варты чалавек; гультай, нягоднік’, негодзя́йка ’няздатная да працы, няўмелая жанчына’ (ТС), неґаджа́й (ніґаджай) ’неахайны чалавек’ (Сцяц.), укр. негодя́й ’няварты, няздольны да дзеяння чалавек’, рус. негодя́й ’няздольны для справы чалавек; гультай’. Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. не гадзіцца (негодзицьца, Нас.) ’быць непрыгодным’, негадзі́вы ’непрыгодны’ (Некр.), негадзя́вы, негадзя́шчы ’паганы; непрыдатны’ (Сл. ПЗБ), ’няздатны; непрывабны, непрыгодны; нядобры, паганы’ (Ян.), ’няздольны да працы, слабы’ (ТС), не́гадзь ’няздольны чалавек’ (Растарг.). Суфіксацыя, як у валача́й ’валацуга’ і пад. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 23, а таксама Львоў, РР, 1969, 4, 100–101). Гл. нягоднік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́ўкач, неўкача ’калісьці, даўным-даўно’ (Сл. Брэс.), неўкоч, неўкоча ’калісьці; калі-небудзь; у хуткім часе’ (ТС), ’калісьці, даўным-даўно’ (лунін., Жыв. сл.), нёкоч ’некалі, калісьці, даўней’ (пін., Нар. лекс.). Відаць, можа быць збліжала са славен. nekoč ’аднойчы, некалі, калісьці’, што з не (адмоўе) і ko ’калі’ (< къ, гл. к), с — узмацняльная партыкула, адпавядае бел. ч(чы), параўн. гэтачы, колечы і інш. (Карскі 2-3, 71; ESSJ SG, 2, 305–306). Спецыфічная беларуска-славенская паралель можа служыць падставай для рэканструкцыі праславянскага дыялектызма (*ne‑kb‑čb?). Сярод беларускіх слоў больш ранняй формай трэба лічыць форму без устаўнога ў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́цы ’нізкі, паніклы (звычайна пра дрэва)’ (Сл. ПЗБ, Касп.), ’апушчаны ўніз’ (Сцяшк. Сл.), ’скрытны, пануры’ (Касп., Бяльк.), ’скрытны; хітры, няшчыры’ (Нас.), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’подлы, ганебны’ (Ян.), ’пахмурны, непагодлівы’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр. ни́ций ’подлы, нізкі, пошлы’, рус. ни́цый ’нізкі, паніклы; подлы’. Параўн. ц.-слав. ниць, прыслоўе ’ніц, ніцма’ і прыметнік ’пахілены ўперад’, усё да *nicь (гл. ніц1). Спробы вывесці значэнне ’пахмурны, хмурны’ са значэння літ. nykýs ’хмурны’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 80) непераканальныя, бо указанае значэнне натуральна выводзіцца са значэння ’навіслы, змрочны’, фармальна ж беларускае слова не можа быць запазычаннем з літоўскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)