быць, цяпер. няма (у 3 ас. адз. л. ёсць); быў, была́, было́, былі́; бу́ду, бу́дзеш, бу́дзе; будзь; незак.

1. Жыць, існаваць, мець месца.

Быў чалавек і не стала.

Быў бы хлеб, а людзі знойдуцца (прыказка).

2. Прысутнічаць, знаходзіцца.

Б. на рабочым месцы.

3. Рабіцца, здарацца.

Учора быў град.

4.

З ас. адз. л.

бу́дзе. Ужыв. ў знач. цяперашняга часу: ёсць, маецца.

Яму будзе гадоў трыццаць.

5. Ужыв. як частка састаўнога выказніка.

Дзяўчына была ўрачом.

Будзь (бывай) здароў — развітальны зварот з добрымі пажаданнямі.

Было ні было (разм.) — трэба рызыкнуць.

Што будзе, тое будзе (разм.) — аддацца на волю лёсу.

Як бы там (што б там) ні было — нягледзячы ні на што.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

быць несов., в разн. знач. быть; (существовать, быть в наличии — ещё) име́ться; (находиться где-л. — ещё) пребыва́ть;

учо́ра я быў у кіно́ — вчера́ я был в кино́;

ён быў рабо́чым — он был рабо́чим;

но́ччу бу́дзе дождж — но́чью бу́дет дождь;

у нас былі́ ўсе магчы́масці вы́канаць план — у нас бы́ли (име́лись) все возмо́жности вы́полнить план;

калі́ б не было́ дажджу́е́сли бы не́ было дождя́; не будь дождя́;

б. у вёсцы — быть (пребыва́ть) в дере́вне;

няха́й бу́дзе так — так и быть, быть по сему́;

як бы там ні было́ — как бы то ни́ было;

няха́й бу́дзе, што бу́дзе — будь что бу́дет;

як ма́е быць — как сле́дует; по-настоя́щему; честь че́стью; чин-чи́ном;

было́ не было́ — была́ не была́;

б. на віду́ (на вача́х) — быть на виду́;

б. на вышыні́ — быть на высоте́;

б. не да кампа́ніі — быть не ко двору́;

б. у даўгу́ — быть в долгу́;

б. на прыме́це — быть на приме́те (заме́тке);

як і не было́ — как и не́ было (не быва́ло) (кого, чего);

б. на краі́ гі́белі — быть (находи́ться) на краю́ ги́бели;

б. на сёмым не́бе — быть на седьмо́м не́бе;

каб і ду́ху (нагі́) (чыйго, чыёй) не было́ — чтоб и ду́ху (ноги́) (чьего, чьей) не́ было;

б. (трыма́ць) пад абца́сам — быть (держа́ть) под каблуко́м;

б. пад му́хай — быть под му́хой;

б. на каро́ткай (ро́ўнай) назе́ — быть на коро́ткой (ра́вной) ноге́;

ма́кавага зярня́тка (ма́кавай расі́нкі) у ро́це не было́ — ма́кового зёрнышка (ма́ковой роси́нки) во рту́ не́ было;

б. пад пято́й — (у каго) быть под башмако́м (у кого);

б. на вы — быть на вы;

б. у баку́ — быть в стороне́, быть не у дел;

б. ні пры чым — быть ни при чём;

так і быць — так и быть;

б. у людзя́х (у кампа́ніі) — быть в о́бществе;

у ду́мках не было́ — в мы́слях не́ было;

б. на пабягу́шках — быть на побегу́шках;

каб табе́ пу́ста было́!бран. чтоб тебе́ пу́сто бы́ло; чтоб тебе́ ни дна, ни покры́шки!;

не мо́жа б. (і) гаво́ркі — и ре́чи (разгово́ра) быть не мо́жет;

не ў кры́ўду хай бу́дзе ска́занапогов. не в оби́ду будь ска́зано;

было́, ды быллём парасло́погов. бы́ло, да быльём поросло́;

няха́й бу́дзе — е́сці не про́сіць — запа́с карма́на не дерёт; запа́с беды́ не чи́нит;

бу́дзеш (бу́дзеце і г.д.) ве́даць — бу́дешь (бу́дете и т.д.) по́мнить;

не было́ ні гро́ша, ды ра́птам алты́нпосл. не́ было ни гроша́, и вдруг алты́н;

б. у вы́йгрышы — быть в вы́игрыше;

будзь гато́ў! — будь гото́в!;

каб (я, ён) не быў ду́рнем — не будь (я, он) дурако́м;

будзь дру́гам — будь дру́гом;

быў квас, ды не было́ васпогов. бы́ло де́ло, да не́ было де́да;

сей у гразь, бу́дзеш князьпосл. сей в грязь, бу́дешь князь;

бу́дзе і на на́шай ву́ліцы свя́тапогов. бу́дет и на на́шей у́лице пра́здник;

быў конь, ды з’е́здзіўсяпогов. уката́ли (уходи́ли) си́вку круты́е го́рки;

было́ ды сплыло́погов. бы́ло да сплы́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

быць, цяпер. няма, акрамя 3 ас. адз. л. ёсць; пр. быў, была, было; былі; буд. буду, будзеш, будзе; заг. будзь; незак.

I. У самастойнай функцыі:

1. Жыць, існаваць, быць у наяўнасці. Вось так жыў-быў ды сплыў чалавек. «ЛіМ». [Ліда] заплакала — ціха, наўзрыд... — Ой, Андрэй мой, .. каб ты сёння быў, каб ты бачыў!.. Брыль. Дзе тут [у тайзе] будуць тыгры ці мядзведзі! Зайца — і таго, брат, пашукай. А. Вольскі. // Мець месца; бытаваць. [Зося:] — Я яму [бацьку] сказала, што не трэба думаць шмат пра тое, што было і што больш не вернецца ніколі. Чорны.

2. Утрымлівацца на працягу нейкага часу. Сёння свеціць сонца. І гэта вельмі добра! А то вось хутка зноў будзе восень — холад, дажджы... Брыль.

3. Прысутнічаць, знаходзіцца. Здавалася б, у гэтай хаце, Збуцвелай, згорбленай, старой, Павінен дзед быць на палацях, Мудрэц з сялянскаю душой. Колас. [Баляслаў:] — Чаму вы [Нахлябіч] думалі, што я дзе далёка? Дзе ж я магу быць? Чорны.

4. Рабіцца, здарацца. Маруся любіла шмат і весела смяяцца. Так было дома і ў школе, так было пасля і на працы. Брыль. Было гэта з Ладымерам Стальмаховічам зімою. Чорны. // Узнікаць, з’яўляцца на свет.

5. Прыходзіць, прыязджаць, прыбываць куды‑н.; наведваць каго‑н. [Зося:] — Бывай здарова, Галенка. Будзь у нас улетку... Чорны. [Жлукта:] Калі Антон Макаравіч без мяне прыйдзе, скажы, што я праз паўгадзіны буду. Крапіва.

6. 3 ас. адз. будзе. Ужываецца ў значэнні цяперашняга часу: ёсць, маецца (пры ўмоўным азначэнні колькасці). Яму ўжо будзе гадоў сорак. Да лесу будзе метраў трыста.

II. У функцыі дапаможнага дзеяслова ўжываецца:

1. У значэнні звязкі паміж дзейнікам і іменным выказнікам (у цяперашнім часе апускаецца, але часам ужываецца ў кніжнай мове ў 3 ас. адз.). [Кабета] была яшчэ зусім маладая, але на твары яе ляжаў адбітак перажытага. Чорны. Дык служыце ж людзям, Родныя бары: Мы былі і будзем Тут гаспадары. Колас. // З формай творнага склону назоўнікаў. [Рыта:] — Я яго [Буйскага] тры гады ведаю, яшчэ калі ён студэнтам быў. Шамякін.

2. Для ўтварэння складаных форм залежнага стану. Станкі былі шчыльна адгароджаны адзін ад аднаго габляванымі дошкамі. Паслядовіч.

3. Для ўтварэння формы будучага часу абвеснага ладу з неазначальнай формай дзеяслова незакончанага трывання. [Крушынскі:] — Вы мне, таварыш Кавалькевіч, толькі прыемнасць зробіце, калі са мною пра гаспадарку гаварыць будзеце. Бядуля.

4. Для ўтварэння формы будучага складанага часу. Піянер, ты будзь гатоў Падтрымаць сваіх сяброў! Колас.

5. У форме будучага часу ў значэнні звязкі цяперашняга часу. — Хто вы будзеце? — спыталіся яе [кабету]. Чорны.

6. У саставе складанага прошлага часу. [Мікуць] некалькі гадзін прасядзеў у канторы, куды пайшоў быў Костусь ад сталярскай работы. Чорны.

•••

Будзь (бывай) здароў — развітальнае пажаданне аставацца здаровым.

Будзь ласкавы — калі ласка.

Было ды сплыло — пра тое, што было, ды не вернецца.

Было ні было — гаворыцца перад тым, як адважыцца на які‑н. рызыкоўны крок.

Быць на варце — ахоўваць, абараняць што‑н.

Быць на віду — звяртаць на сябе ўвагу сваім удзелам, прысутнасцю.

Быць на вышынібыць на ўзроўні патрабаванняў.

Быць на кароткай назе з кімбыць у добрых, сяброўскіх адносінах з кім‑н.

Быць на розных берагах — тое, што і апынуцца на розных берагах (гл. апынуцца).

Быць на роўнай назе з кім — як роўны з роўным.

Быць на сваім беразе — цвёрда прытрымлівацца сваіх перакананняў.

Быць на сёмым (дзесятым) небе — перажываць, адчуваць вялікую радасць.

Быць над абцасам у каго — знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад каго‑н.

Быць пад мухаюбыць п’янаватым.

Быць парушынай у воку — перашкаджаць каму‑н. сваёй прысутнасцю, наяўнасцю.

Быць (стаяць) у баку ад чаго — не мець ніякага дачынення да чаго‑н., не ўдзельнічаць у чым‑н.

Быць у выйгрышы — а) выйграць у якой‑н. азартнай гульні; б) мець карысць, выгадаць для сябе што‑н.

Быць у долі — аб удзеле ў якой‑н. справе, прадпрыемстве.

Быць у дружбе з кім — дружыць з кім‑н.

Быць у крыўдзе на каго — крыўдзіцца на каго‑н.

Быць у ласцы ў каго — мець чыю‑н. спагаду, падтрымку.

Каб і духу твайго (яго, яе, вашага, іх) не было дзе — патрабаванне неадкладна выйсці каму‑н. адкуль‑н.

Каб нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не было дзе — пра катэгарычнае нежаданне бачыць каго‑н. дзе‑н.

Каб непанадна было каму — каб не ўзнікла жадання і далей так рабіць.

Каб табе (яму, ёй, вам, ім) пуста было — ужываецца для выказу лёгкай незадаволенасці чыімі‑н. дзеяннямі.

Мае быць гл. мець.

Макавага зярнятка (макавай расінкі) у роце не было — нічога не еў, не піў.

Нагі маёй не будзе дзе — ужываецца для выказу крыўды на каго‑н., нежадання бываць дзе‑н.

Нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не будзе дзе — аб нежаданні бачыць каго‑н. дзе‑н.

Не было клопату (бяды) — пра нечаканую і непрыемную справу, вестку і пад.

Не можа быць! гл. магчы.

Не можа быць (і) гаворкі гл. магчы.

Не ў гнеў (крыўду) хай будзе сказана — не трэба злавацца за сказанае.

Так і быць — згода, няхай будзе так.

Што будзе, тое будзе — аддацца на волю лёсу.

Як бы там (што б там) ні было — нягледзячы ні на што, пры любых умовах.

Як мае быць гл. мець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быць

1. (жыць, існаваць) sein* vi (s);

гэ́тага не мо́жа быць! das kann nicht sein!;

2. (утрымлівацца на працягу часу) wrden* vi (s), sein* vi (s);

бу́дзе во́сень es wird Herbst;

3. (прысутнічаць, знаходзіцца) sein* vi (s), sich befnden*, sich ufhalten*, nwesend sein;

я быў там ich war da [dort];

4. (рабіцца, здарацца) geschhen* vi (s), passeren vi (s), sich erignen, sich ztragen*;

калі гэта было́ [зда́рылася]? wann ist das passert [geschhen]?

5. (прыходзіць, прыязджаць) kmmen* vi (s);

ён бу́дзе пад ве́чар er kommt ggen bend;

6.знач. цяпер. часу) wrden* vi (s), sein* vi (s);

кім ты хо́чаш быць? was willst du wrden?

7. (у функцыі дапаможнага дзеяслова) sein, wrden;

рабо́та была зако́нчаная die rbeit war bendet, die rbeit wurde bendet;

як ма́е быць wie es sich gehört;

было́ не было́! разм es sei gewgt; auf gut Glück

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Быць. Рус. быть, укр. бу́ти (дыял. зах. би́ти), польск. być, чэш. býti, в.-луж. być, н.-луж. byś, ст.-слав. быти, серб.-харв. би̏ти, славен. bíti. Прасл. *bytiбыць’. Параўн. літ. bū́tiбыць’, лац. fuī ’я быў’, ст.-інд. bhūtíṣ ’быццё’, грэч. φύομαι раблюся’, гоц. bauan ’жыць’ і г. д. (агляд і.-е. форм і слав. вытворных гл. Траўтман, 41–42). Бернекер, 114; Праабражэнскі, 1, 58–59; Фасмер, 1, 260; Слаўскі, 1, 52; Махэк₂, 78–79; Брукнер, 51–52. І.‑е. *bheu̯ā‑ (цяжкая двухскладовая база, гл. Гірт, Gram., 2, 135–136; Гірт, Ablaut, 105; Бругман, 139 і наст.). Параўн. аблаутную форму *baviti (гл. ба́віцца1). Лічаць, што першапачатковае значэнне дзеяслова ’расці, узнікаць’. Параўн. яшчэ Айцэтмюлер, AfslPh, 22, 363–372. Іначай Ондруш (, 14, 107), які зыходзіць з першапачатковага рухацца, бегчы’ (параўн. грэч. φεύγω ’бягу’). Сюды прасл. *bуtъ, *bytьje ’быццё’ (агляд форм гл. Бернекер, 113–115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

быць павінным, мусіць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

быць зняволеным; сядзець, адседжваць (перан., разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

быць карысным □ прыносіць карысць, ісці на карысць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

быць падобным, паказваць, нагадваць, пайсці, змахваць, удацца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

настороже́ нареч. / быть настороже́ быць пі́льным, быць насцяро́жаным, быць напагато́ве.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)