Рыдня, рыдзіонка ’хата’ (Дмитриев, 241), рэдня́, рыдня́ ’тс’ (Доўн.-Зап., Шн., 23, 191), рыделька ’тс’ (Дэмб.), рыдзелька (свянц., лепей.), рыдзелка (арш.), грэдзенька (віц.), рыдля (Шн.). Нікольскі сцвярджае, гэта месца жыцця святых, суадносячы лексему з дзеясловам рыць, ад якога і паходзіць ры́для ’будыніна, ніжнія вянкі якой знаходзяцца ў зямлі’. Разам з тым ён дапускае, што рыдля — ’гумно’, у якім ток выраўноўваецца рыдлёўкай. Апошняе здаецца непраўдападобным. Хутчэй за ўсё тут маецца семантычны перанос: ’жыллё’ — ’гаспадарчы будынак’. Але гэту лексему не трэба атаясамліваць з брэсц. рыдлядраўляны каркас у цаглянай сцяне’ (гл.). Бел. рыдня нельга аддзяліць ад віц. грыдня ’дом, хата’, ’гумно, дзе складалі збожа’, ці ад грыня, у якім ‑дн‑ перайшло ў ‑нн‑, а апошняе ў ‑н‑. Калі ўлічыць, што пачатковае г‑ у бел. гаворках магло перад зычнымі знікаць, можна сцвярджаць, што ўсе вышэй пададзеныя варыянты ўзыходзяць да ст.-бел. гридня ’прыбудова да княжацкага палаца, дзе знаходзілася варта або слугі’, ’зала для гасцей’, ’турма’, якое з’яўляецца працягам стараж.-рус. гридня ’памяшканне для целаахоўнікаў’. Апошняе паходзіць ад гридь ’грыдзь’ < ст.-сканд. griđi ’целаахоўнік’ (Фасмер, 1, 458; Лучыц-Федарэц, БЛ, 17, 65–66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пралёт 1, ‑у, М ‑лёце, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пралятаць ​1 — праляцець (у 1 знач.).

2. Сезоннае перамяшчэнне птушак; пара пералёту. Веснавы пралёт птушкі пачынаецца ў канцы сакавіка. «Весці».

пралёт 2, ‑а, М ‑лёце, м.

1. Адкрытая прастора паміж чым‑н. Скрозь просты і шырокі пралёт .. [вуліцы] відны былі агні Навасёлак. Кулакоўскі. // Скразная адтуліна, праём. Аконны пралёт. // Прастора, адлегласць паміж апорамі ў якім‑н. збудаванні. Мост драўляны, на чатыры пралёты. Чыгрынаў. // Прасла (у плоце). Здавалася, за тыя два гады, што не быў я дома, нічога тут так і не змянілася — гэтак жа, як і тады, буйна кучаравілася ліпа, гэтак жа хіліўся да зямлі, усё ніяк не могучы ўпасці, абгарэлы з аднаго канца пралёт плота. Сачанка. // Свабодны прамежак паміж маршамі ўнутранай лесвіцы. Але вось і гэты гук замёр недзе ў глыбіні лесвічнага пралёта. Васілёнак. // Прастора ўнутры прамысловага будынка паміж двума радамі калон, апор і пад. Разгружаны кран вяртаўся з лёгкім гулам. Ён ляцеў па доўгім пралёце цэха з хуткасцю цягніка. Шамякін.

2. Участак чыгуначнага шляху ад адной станцыі да другой; перагон. Трэба было праехаць адзін пралёт, таму, увайшоўшы ў вагон, .. [Кузьма] прымасціўся ў першым купэ. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

1. Раздзяліцца на часткі ад рыўка, рэзкага руху. Цыгарка ў .. [Машы] разарвалася, і махорка высыпалася на зямлю. Шамякін. І вось металічны канат, які павінен абавязкова разарвацца, калі па ім пройдуць ролікі нагружанай скрыні, узнят на мачту. Даніленка. // Дарвацца ў адным або некалькіх месцах. Кашуля разарвалася.

2. Узарваўшыся, распасціся на часткі. Недзе зусім блізка разарваўся снарад. Шамякін. Проста перад танкам разарвалася граната, не даляцеўшы да яго. Чорны. Ён жа думаў пра смерць, Пра сваю, калі раптам снарадам Разарвецца зямля пад нагамі І вочы агнём апячэ. Бураўкін.

3. Стаць несуцэльным, разамкнутым, з разрывам. Вярсты праз дзве лес з аднаго боку дарогі зноў разарваўся вясёлаю палянкаю. Колас. Кабрыялет спускаўся да рачулкі па спадзістым адхоне. Лазняк па берагах разарваўся, паказаўшы драўляны масток. Караткевіч. Калона пахіснулася і разарвалася. Жычка.

4. перан. Спыніцца, парушыцца. Сувязі разарваліся.

5. перан. Пра неабходнасць выканаць адразу мноства спраў, пабываць адразу ў многіх месцах. Старая ледзь не разарвецца: і бульбу свінням у карыце сячэ, і бліны скідае, і мые цадзілку. Васілевіч. Магдалена не магла разарвацца. Ёй усюды трэба было паспець. Чорны.

•••

Хоць разарвіся — ужываецца пры ўказанні на незвычайна вялікую занятасць, неабходнасць быць адразу ў некалькіх месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Звычайна драўляны, полы ўнутры стрыжань з кольцамі па абодвух канцах, на які намотваюцца ніткі, тасьма, шнур і пад. Галя нешта шыла. Калі прыйшоў Пракаповіч, яна ўторкнула іголку ў шпульку з ніткамі, усміхнулася, прайшла ўзад-уперад каля тахты. Радкевіч. Чаго тут [у шуфлядцы] толькі не было — і пустыя шпулькі ад нітак, і нейкія дроцікі, іржавыя кнопкі, якімі прышпільваюць паперу, пагнутыя шпількі ад валасоў. Арабей. // Разм. Колькасць нітак, тасьмы, шнура і пад., наматаная на такі стрыжань. Учора брат прыслаў мне з Ленінграда цэлую шпульку лескі і дваццаць кручкоў. Дайліда.

2. Спец. У радыётэхніцы, электратэхніцы — прыбор, які складаецца з полага цыліндра ці металічнага каркаса з накручаным на іх дротам. Толькі, можа, гадзіна заставалася да прыёму з Масквы апошніх паведамленняў, а Захарэвіч усё яшчэ, не заўважаючы трывожнай нецярплівасці прысутных, спакойна грэбаўся гарачым паяльнікам у павуцінні праваднічкоў, паміж разнастайных шпулек і лямп. Паслядовіч.

3. Спецыяльнае прыстасаванне ў ткацкіх, прадзільных і швейных машынах для намотвання нітак.

4. Тое, што і шпуля (у 3 знач.). Скакун узяў шпульку з кабелем. Таня — два кароценькія вясельцы. Шашкоў. Калі 30 красавіка пасля артпадрыхтоўкі пяхота накіравалася ў атаку, разам з ёю з дзвюма шпулькамі тэлефоннага кабелю рушыў і Фёдар Ёрш. «Звязда».

[Ад ням. Spule.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Начы́нне ’інструменты, прылады’ (Яруш.), ’драўляны посуд; набор рамесніцкіх прылад, інструментаў’ (Нас.), начы́нье ’набор прылад’: начынье кросна ткаць (ТС), начы́ння, начы́не, начы́нё, начы́нё ’ўвесь посуд у хаце; інструмент’ (Сл. ПЗБ), начы́нё ’сталярны інструмент’ (навагр., Нар. словатв.), начэнё ’рамесніцкія прылады’ (Кліх), начэ́ня ’сталярны інструмент’ (нясвіж., З нар. сл.), ’начынне, рэчы’ (лід., Сл. ПЗБ), ст.-бел. начине ’сукупнасць прадметаў, прыналежнасць якога-небудзь ужытку; посуд рознага прызначэння; рамесніцкі інструмент’ (Дасл. (Гродна), 121), укр. начи́ння ’посуд; інструмент, прылады; частка кроснаў’, польск. naczynie ’ёмістасці, посуд; прылады, інструменты’, чэш. náčiní ’рамесніцкія прылады; кухонны посуд’. Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 94), ст.-бел. начинье (начынье) ’прылада, інструмент’ (з пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск. naczynie ’тс’; улічваючы геаграфію, хутчэй можна гаварыць пра арэальную інавацыю, цэнтр якой знаходзіўся, відаць, на чэшскай моўнай тэрыторыі (параўн. ст.-чэш. náčiní ’інструмент; посуд’). Да чын ’спосаб’, параўн. такім чынам ’так, такім спосабам’, паралельнае да надоба, надобʼе ’хатнія рэчы, прылады’ (славен. dob ’спосаб, рад’), параўн. балг. на́чин ’спосаб’ і інш., першапачаткова ’рэчы, што прызначаюцца для пэўнага спосабу працы; адпаведным чынам выкарыстоўваюцца’, гл. Махэк₂, 387; Брукнер, 82. Маг. начы́ньня ’вантробы’ (Бяльк.), фармальна тоеснае разгледжаным словам, мае іншае паходжанне: ад начыня́ць, чыні́ць ’фаршыраваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астало́п ’дурань, тупіца, невук’ (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Бір. дыс.). Рус. остоло́п ’тс’. Параўн. яшчэ стаяць асталопам ’стаяць аслупянеўшы’ (Нас., Бяльк.), асталопіна (Нас., Бяльк., Касп.). Ужо Даль слушна звязваў гэта слова з стоўб/стоўп ’слуп’, што прынялі Міклашыч, 321; Гараеў, 242. Пісаў пра гэта слова Сабалеўскі (РФВ, 64, 124; ЖМНП, 1897, № 7). Праабражэнскі (1, 665), Шахматаў (Очерк, 281) паяснялі другім паўнагалоссем рускую форму, а Карскі (1, 257) — беларускую, прыводзячы і бел. столап. Неадназначна рашаецца пытанне пра паходжанне a‑, а разам з тым і пра канкрэтную этымалогію слова. Праабражэнскі, Шанскі, (КЭСРЯ, 316) лічаць, што зыходнай была дзеяслоўная форма остол(о)пѣти ’аслупець’, адкуль бяссуфіксны назоўнік асталоп. Булахоўскі (Тр. ИРЯ, 1, 160) убачыў тут кантамінацыю стол(о)п і олух. Улічваючы наяўнасць у смаленскіх гаворках (Мат. Смал.) слова остолопдраўляны слуп у ёўні’, трэба, відаць, пагадзіцца з Фасмерам, 3, 165, які тлумачыў асталоп ’дурань’ як пераноснае ўжыванне слова, што азначала ’слуп’, і параўноўваў яго з полено, дубина, чурбан. У карысць такога тлумачэння сведчыць, відаць, і выраз асталопам, дзе творцы склон тлумачыцца як параўнальны (як асталоп). А‑ ў гэтым выпадку пратэтычнае, або прэфіксальнае (параўн. рус. остолпие ’капітэль’, ст.-рус. остълпление ’каланада’). Гл. стоўб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балва́н1 ’балван’ (Касп., Шат., Сержп.), ст.-бел. болван (Гіст. лекс., 140), болван, балван (Бярында). Параўн. яшчэ балва́ндраўляны слуп пры печы; слуп наогул’ (Нас.). Рус. болва́н, укр. бовв́ан, серб.-харв. ба̀лван і г. д. Прасл. bъlvanъ, bal(ъ)vanъ. Слова няяснага паходжання. Падрабязны агляд шматлікіх версій гл. Фасмер, 1, 186–187. Не пераконвае Шанскі, 1, Б, 154–155. Не выключаецца, што ёсць сувязь з ням. дыял. (альпійскім) Balwe, Balme ’скала’ (так Мацэнаўэр, Cizí sl., 18). Бел. форма не можа паходзіць непасрэдна ад *bъlvanъ (іначай было б *баўван, параўн. укр. бовва́н). Гэта запазычанне з рус. або хутчэй польск. (bałwan; параўн. і ст.-бел. балван). Гл. яшчэ Мартынаў, Зб. Крапіве, 211.

Балва́н2 ’дурань’ (Нас., Касп., Шат., Сцяц.). Рус. болва́н, укр. бовва́н. Старая метафара ’балван, статуй’ → ’дурань’, што мае месца, як здаецца, толькі ва ўсх.-слав. мовах. Форма ба́лван (Нас.), мабыць, адлюстроўвае польск. bałwan.

Балва́н3 ’снежная баба’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. bałwan ’тс’. Акрамя геаграфіі слова (зах. бел. гаворкі), да гэтага меркавання вядзе і тое, што прасл. слова ў зах.паўд.) слав. мовах азначае ’скала, камень, глыба, снежная баба, воблака і да т. п.’

Балва́н4 ’воблака’ (Янук.). Запазычанне з польск. bałwan ’тс’ (да аргументацыі гл. балван3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́рбара ’рэвень’ (Жд.). Скарачэнне запазычанага з польск. мовы *рэбарбара, *рабарбара (< польск. rabarbara, rebarbara), якое паходзіць з лац. rhabarbarum, reubarbarum (падрабязней гл. Брукнер, 456; Махэк, Jména rostl., 86). Польск. barbara азначае зусім іншую расліну (Barbaraea) і не можа быць крыніцай бел. слова, нягледзячы на фанетычную блізкасць.

Барбара1 (ст.-бел.) ’прылада катавання’ (Чартко, Дасл. (Гродна), 1967, 54). Чартко, там жа, бачыць тут запазычанне з ням. Barbarei ’варварства, дзікасць’. Этымалогія вельмі няпэўная. Хутчэй ст.-бел. слова трэба параўноўваць з укр. барба́ра, байба́ра́ ’бізун, пуга і г. д.’ Усё гэта запазычанні з польск. barbara ’тс’ < уласн. імя Barbara (матывацыю гл. Брукнер, 15). Параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 126 (параўн. яшчэ ўкр. ванда́ ’арапнік, доўгі бізун’ < Wanda). Аб называнні прадметаў уласнымі імёнамі людзей гл. падрабязна Банфантэ, RL, IV, 19–28. Параўн. барба́ра2.

Барба́ра2 ’кол у плытагонаў’ (нёманск., гродз., Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Відаць, таго ж паходжання, што і барба́ра1 (гл.), г. зн. запазычанне з польск. Параўн. barbara ’доўгі, тоўсты канат’ (< уласн. імя Barbara); параўн. яшчэпольск. дыял. barbaro, jadwigaдраўляны крук для падвешвання катла над агнём’. Гл. яшчэ Махэк₂, 46 (пад barbora, дзе прыводзяцца розныя назвы прадметаў ад жаночага імя).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́гва ’высокая бочка з накрыўкай, у якой трымаюць муку, крупу і інш.’, лаговочка ’тс’, лагвіца, лагуўка, лагуцька ’невялікая драўляная бочка з накрыўкай для сала’ (зах.-палес., З нар. сл.), лагвіца, лагвыця ’тс’ (Сіг.), ст.-бел. лагвица ’сасуд для віна, вады’, ’пасудзіна, чаша’ (з XVI ст. — у Сірыны, у Хроніцы М. Бельскага, у Рэвізіях каралеўскіх пушчаў), лагвіца падарожны сасуд для напіткаў’, ’падатак, памер якога быў нявызначаны’ (Гарб.). Рус. лаговка ’посуд для малака’, лагвіца ’кубак’, ц.-слав. лагва, польск. łagiew, lagwaдраўляны падарожны посуд для напіткаў’ (з XV ст.), lagiew ’бочачка’, н.-луж. łagwja ’бутэлька, збан’, ’скураны мяшок’, в.-луж. lahej ’бутэлька, збан’, чэш. láhev ’бутэлька’, ст.-чэш. у форме láhvicě, мар. lävica ’драўляная пасудзіна для вады’, славац. ľagvice ’тс’ (запазыч. з польск. паводле Махэка₂, 317), славен. lagev, lägva ’вінная бочка’, lagev, lägve ’бутэлька’, серб.-харв. lägav, lagva ’бочка’. Позняе прасл. lagy, lagwe ’посуд для вадкасцей, бочачка, скураны мяшок’ запазычана са ст.-в.-ням. *läga (с.-в.-ням. lägen, баварск. lagen ’сасуд для піцця, мера’) < лац. lagōna/ lagūna/lagena ’бутэлька, збан для віна’ < грэч. λάγΰνος ’тс’ (Фасмер, 1, 445–446; Бернекер, 1, 685; Слаўскі, 4, 424–425).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сук1 ’галіна ствала дрэва і яе астатак у дошцы, бервяне’ (ТСБМ, Ласт., ЛА, 1, Сл. ПЗБ, Сцяц. Сл.), ’засохлая галіна’, ’адростак рота’ (Сл. ПЗБ), ’хвосцік у гарбуза’ (ТС), ’скупы чалавек’ (Скарбы, Сцяц. Сл.). Укр., рус. сук, польск. sęk, в.-луж., н.-луж. suk, славін. sąk, чэш., славац. suk, серб.-харв. су̑к, славен. sọ̑k, балг. сък, макед. сак, ст.-слав. сѫкъ. Прасл. *sǫkъ збліжаюць з літ. at‑šankē ’крук, выступ на дрэве; палка’, ст.-інд. çaŋkús ’востры колышак, драўляны цвік, кол’, кімр. cainc ’сук’ (< ḱanki), ст.-ісл. hár ’уключына’ (< hanha‑), якія да і.-е. кораня *ḱonk‑ ’галіна, галуза’, гл. Покарны, 523. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 798 з іншай літ-рай; Махэк₂, 592; Бязлай, 3, 285–286; Шустар-Шэўц, 1377; Борысь, 542; ESJSt, 14, 862–863. Пра магчымую сувязь з саха гл. Хэмп, Studia etym. Brun. 3, 97–98. Аб семантычным пераходзе ’нешта крывое, сагнутае’ → ’скупы’ гл. Казлова, Этимология–1982, 49.

Сук2 ’кастрыца ў прадзіве’ (ТС), суке́ ’сучкі ў воўне’ (карэліц., Шатал.), сучо́к ’скрутак на крутой нітцы’ (ТС), ’вузел’ (Сл. Брэс.). Рус. дыял. сук ’вузел на вяроўцы, на поясе і г. д.’, чэш. мар. suk ’вузялок’. Аддзеяслоўны дэрыват ад сукаць; гл. Махэк₂, 592.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)