Ліне́йка 1 ’прамая лінія на паперы’, ’планка для вычэрчвання прамых ліній’ (ТСБМ). Запазычана, відавочна, з рус. линейка, якое існавала паралельна з першапачатковай формай линийка, запазычанай з польск. linijka, што з’яўляецца памяншальнай формай лексемы linia ’лінія’ (аналагічна рука — ручка).
Ліне́йка 2 ’прадаўгаваты воз у выглядзе лінейкі на шырокіх колах’ (Жд. 2), ’выязны воз’ (брасл., в.-дзвін., даўг., прасл., лудз., Сл. паўн.-зах.). Запазычана з рус. линейка ’шырокі, доўгі воз з падоўжанай перагародкай’. Да лінія (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паскро́бак, паскрэбак, паскрэбіш, падскрэбіш, паскробка, паскрэбка, поскро́бка, пашкробак, падшкробак ’выскрабак, рэшткі цеста ў дзежцы для закваскі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.; Сцяшк. Сл., Ян., Мат. Гом., Мат. Маг.), паскрэбкі ’астаткі ежы ў паскробаным гаршку’ (КЭС, лаг.), ’апошняе дзіця ў бацькоў’ (Сл. ПЗБ). Да скрэбці (гл.). Паілак значэнне ’пасля, па’. Аналагічна польск. poskrobek, рус. поскребок, поскрёбыш. Сюды ж кобр., драг. поскрэптуха, поскріптуха, малар. поскрыптач, пошкріптач ’хлябок з рэшткаў цеста’ (клім., Сл. Брэс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́суш, пасу шпік, хойн. пасу́ш ’леташняя сухая трава’ (КЭС, лаг.; раг., Сл. ПЗБ; гом., Шатал.; Мат. Маг., Касп., Янк. 2), карэліц. паеў шпік ’сухое месца на ўзгорку’ (Сцяшк. Сл.). Укр. палес. пасуш ’падсцёл’, ’засохлае дрэва ў лесе’. Утварылася пасля распаду прасл. моўнага адзінства паводле прасл. мадэляў з pa‑ ад sušb < sux‑jь ’сухі’ (Слаўскі, SP, 1, 80–81; Борысь, Prefiks., 32). Аналагічна і тады ж утворана пасуш ’рамка без мёду’ (браг., Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераста́ць ’перастаць’ (ТСБМ), укр. переста́ти ’тс’, ’станавіцца на дарозе’, рус. перестать, стараж.-рус. перестати ’спыніцца, адстаць, спыніць’, польск. przestać, н.-луж. pśesiaś, в.-луж. přeslać ’перастаць, прыпыніцца’, чэш. přestati ’тс’, славац. prestať ’перастаць, пакінуць, скончыцца’, славен. prestáti, серб.-харв. прѐстати, макед. престане, балг. преста́на ’тс’, ст.-слав. прѣстати ’перастаць, наступіць’, ’спыніць’. Прасл. *perstati. Параўн. аналагічна ўтворанае лац. per‑stāre ’цвёрда стаяць, заставацца на месцы, працягвацца’. Да пера- і стаць (гл.) (Трубачоў, Проспект, 69–70).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Песказу́б ’пячкур’ (Інстр. 2), пескозоб ’рыба бычок’ (ТС), укр. піскозоб, піскозбба, рус. пескозоб, пискозоб ’тс’. Да пясок і задаць ’кляваць, дзёўбаць’ (гл.), што адлюстроўвае спосаб харчавання, параўн. рус. пескорой ’мінога’. Аналагічна нова-в.-ням. Schlammbesser (Фасмер, 3, 249). Не звязана з лац. piscis ’рыба’ (насуперак Мікале (РФВ, 48, 279)), год. fisks, ст.-в.-ням. fisc ’тс’ (Папоў, Из истории, 17). Варыянт назвы з ‑зуб у выніку дээтымалагізацыі зыходнага дзеяслова (Каламіец, Рыбы, 39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пярэ́сціць ’рабіць пярэстым’; экспр. ’біць, сцябаць, лупіць’ (ТСБМ, люб., Жыв. сл.; Сержп.), ’біць дубцом, палкай, рабіць пісягі’ (Некр.), ’збіваць паленам, палкай’ (Шат.), ’секчы дубцом; лаяць’; параўн. укр. пері́щити ’моцна біць, секчы; моцна, бесперапынна ісці (пра дождж)’, балг. пера́стим ’біць; сварыцца’, пере́стим ’лаяць’. Вытворнае ад пе́рыць ’біць; лупцаваць’ (гл.), аналагічна тлумачацца ўкраінскае (< пе́рити ’тс’, ЕСУМ, 4, 350) і балгарскае (< пе́ря ’біць, лупцаваць’, ’праць’, БЕР, 5, 167) словы. На семантыку, магчыма, паўплывала пярэсты (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сілко́м ‘сілай; супраць волі, гвалтам’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Шат., Гарэц., Мал., Бяльк., Янк. 3.). Параўн. укр. силко́м ‘тс’, рус. силко́м ‘тс’. Паводле КЭСРЯ (409), рускае слова ад сило́к (гл. сіло), г. зн. Тв. скл. гэтага назоўніка, якое потым наблізілася да сіла (гл.). Аналагічна ўкраінскае і беларускае ўтварэнні. Параўн. сіло́м ‘сілаю’ (ТС), серб.-харв. силом ‘тс’, балг. си́лом ‘тс’, якія разглядаюцца як непасрэдныя ўтварэнні ад сіла (*sila), гл. БЕР, 6, 649.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіліпа́ць ‘прагна есці’ (Мат. Маг.), рус. смал. силипа́ть ‘піць з прысвістам, сёрбаннем’, ‘высоўваць язык’, ‘сцябаць’. Дыялектны варыянт дзеяслова салупаць (гл.), параўн. сылыпа́ць ‘балбатаць’: сылыпаць языком (Бяльк.). Анікін (Опыт, 278), дапускаючы старое запазычанне з балт. *salp‑, звязанага з літ. sulpti ‘лізаць, ссаць’ (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 49), усё ж схіляецца да анаматапеічнага паходжання зыходнай формы (Фасмер, 3, 714), гл. таксама Анікін, 495. Аналагічна гл. селяпаць. Сувязь з сіляць ‘чэрпаць’ (гл.), хутчэй за ўсё, мае другасны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаша́к, лун. лоша́к ’грузд, Lactarius piperatus’ (Шатал.). Названа паводле колеру лася. У бел. гаворках існуюць аналагічныя назвы грыбоў, у аснове якіх назвы жывых істот: стаўб. казлята ’масляк’, кобр. чо́рна свыня́ ’грузд’, івац. ове́чы грыб ’неядомы’, кам. кобыла, кобр. коза́ ’пеўнік жоўты’, драг. мэдвэ́дык ’пеўнік жоўты’, агульнавядомае лісі́чкі і інш. Параўн. таксама ўздз. лось ’пеўнік стракаты’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Утворана ад лос‑ь пры дапамозе суф. ‑ак (гл. лаша). Аналагічна літ. briedžiùkas ’ласянё’ і ’смарчок’ (ад bríedis ’лось’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́за 1 ’каламазь’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑а (Слаўскі, SP, 1, 59). Да ма́заць (гл.).
Ма́за 2 ’капрызніца, песта’ (ТС). Утворана аналагічна, як папярэдняе. Параўн. яшчэ палес. ма́зя ’тс’, ’плакса’; тураўск. мазаны ’збалаваны, спешчаны’ (ТС) адпавядае чэш. mazna ’распешчаная жанчына’, серб.-харв. ма́зница ’тс’, чэш. rozmazlenec ’пястун’. Як і чэш., палес. лексемы — да ма́заць, чэш. mazati se з экспрэсіўным адценнем, серб.-харв. ма́зити ’патураць’, ’ліслівіць, дагаджаць’. Сюды ж ма́зацца ’песціцца, капрызіць’, ма́заць ’патураць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)