Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
аналагі́чнанареч. аналоги́чно
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аналагі́чнапрысл. analóg
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
аналоги́чнонареч.аналагі́чна;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
correspondingly[ˌkɒrəˈspɒndɪŋli]adv.
1. адпаве́дна
2. падо́бна, аналагі́чна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Tworki
мн. псіхіятрычная лячэбніца (лякарня); дурдом (аналагічна Навінкам у Мінску)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПАРА́ДАКу матэматыцы,
лікавая характарыстыка матэм. аб’ектаў.
П. алгебраічнай крывой — найб. ступень членаў мнагаскладу, які апісвае дадзеную крывую. Напр., эліпс x2/a2 + y2/b2 = 1 — крывая 2-га парадку. П. бясконца малой велічыніa адносна бясконца малой велічыні b — лік n, пры якім існуе канечны ліміт Lim(a/bn), адрозны ад 0. Аналагічна вызначаецца П. бясконца вялікіх велічынь. П. вытворнай — лік дыферэнцаванняў функцыі для атрымання зададзенай вытворнай (гл.Дыферэнцыяльнае злічэнне). Аналагічна вызначаецца П. дыферэнцыяла. П. дыферэнцыяльнага ўраўнення — найвышэйшы П. вытворнай, якая ўваходзіць у дадзенае ўраўненне. П. набліжэння — П. хібнасці набліжэння пераменнай велічыні адносна інш. пераменнай, паводзіны якой лічацца вядомымі.
Калі пры вылічэннях (даследаваннях) у матэм. выразах адкідваюцца ўсе ступені якой-н. велічыні, пачынаючы з n + 1, то г. зн., што вылічэнні (даследаванні) вядуцца з дакладнасцю да велічынь n-га П. Напр., пры даследаваннях ваганняў струны адкідваюць велічыні, якія маюць 2 і больш высокія ступені выгіну (лінеарызацыя задачы). Пры запісе вынікаў вымярэння фіз. велічынь лічаць, што велічыня мае П. 10n, калі яе значэнне змяшчаецца ў межах ад 0,5∙10n да 5∙10n.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУКАІЗАЛЯЦЫ́ЙНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
эластычныя ці порыстыя пракладачныя матэрыялы (вырабы), якія выкарыстоўваюцца для гашэння шумаў і вібрацый (гукаізаляцыі); разнавіднасць акустычных матэрыялаў. Класіфікуюцца аналагічнагукапаглынальным матэрыялам. Да гукаізаляцыйных матэрыялаў адносяць драўняна-валакністыя пліты, маты, пліты на аснове шкляной і мінер. ваты, валокнаў азбесту, эластычных парапластаў, пракладкі з гумы, а таксама прыродныя і штучныя сыпкія матэрыялы (пясок, шлак і інш.). Выкарыстоўваюцца ў міжпаверхавых перакрыццях, унутр. сценах (паміж панэлямі), фундаментах машын, гукаізаляцыйных кажухах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАФА́ЗА (ад грэч. pro раней, перад + phasis з’яўленне),
першая фаза дзялення клеткі і яе ядра шляхам меёзу ці мітозу. Найб. складаная і працяглая фаза. Важныя адзнакі П. — кандэнсацыя храмасом, спыненне сінтэзу РНК, растварэнне ядзерка і пачатак фарміравання верацяна дзялення. У клетках жывёл і некат. ніжэйшых раслін верацяно дзялення ўтварае мітатычны апарат разам з цэнтрыёлямі, у клетках вышэйшых раслін і некат. прасцейшых — без іх. У П. меёзу I, якая мае 5 стадый, акрамя таго адбываецца кан’югацыя гамалагічных храмасом. П. меёзу II адбываецца аналагічна П. мітозу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЮС І ПАЛА́РА,
спалучаныя пункт і прамая, якія характарызуюць уласцівасці ліній 2-га парадку.
Калі пункт P і прамая Q1Q2 размешчаны адносна крывой 2-га парадку L так, што для адвольнага пункта Q выконваецца роўнасць M2Q/QM1 = M2P/PM1 (гарманічнае размяшчэнне пунктаў M1, M2, P, Q), то пункт Pназ. полюсам, а прамая Q1Q2 — яго палярай. Паляра пункта, што знаходзіцца на лініі L, супадае з датычнай у гэтым пункце. Аналагічна вызначаюцца полюсы і палярныя плоскасці для паверхняў 2-га парадку. П. і п. выкарыстоўваюцца ў праектыўнай геаметрыі.