Пераста́ць ’перастаць’ (ТСБМ), укр. переста́ти ’тс’, ’станавіцца на дарозе’, рус. перестать, стараж.-рус. перестати ’спыніцца, адстаць, спыніць’, польск. przestać, н.-луж. pśesiaś, в.-луж. přeslać ’перастаць, прыпыніцца’, чэш. přestati ’тс’, славац. prestať ’перастаць, пакінуць, скончыцца’, славен. prestáti, серб.-харв. прѐстати, макед. престане, балг. преста́на ’тс’, ст.-слав. прѣстати ’перастаць, наступіць’, ’спыніць’. Прасл. *perstati. Параўн. аналагічна ўтворанае лац. per‑stāre ’цвёрда стаяць, заставацца на месцы, працягвацца’. Да пера- і стаць (гл.) (Трубачоў, Проспект, 69–70).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)