Селяпа́ць ‘хутка чэрпаць, хлябтаць’, ‘сцябаць’, сюды ж селяпа́йла (селепайла) ‘хто хутка чэрпае ложкай’ (Нас.), сіліпа́ць ‘прагна есці’ (Мат. Маг.). Параўн. ст.-слав. слѣпати ‘скакаць’. Паводле Карскага (1, 253; 2–3, 24), той жа корань, што і ў высалапіць (гл. салупаць), варыянт ⁺селепа‑/солопа‑. Буга (Rinkt., 1, 333) слав. *selpati параўноўвае з літ. išsalpinéti ‘разысціся, разбрысціся’, salpà ‘завадзь, заліў’, што ўзводзяцца да кораня *selp‑ ‘рухацца’ < і.-е. *sel‑, *sol‑ ‘моцна цячы’, звязанага чаргаваннем галосных з прасл. *salpъ ‘вадапад, паток’ (Міклашыч, 291; Фасмер, 3, 715). Параўн. сіліпаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)