Про́цьма ’вялікае мноства, безліч’ (ТСБМ, Гарэц., Касп., Сцяшк., ТС; мін., Шн. 2, Шат., Др.-Падб.), ’змрок, цемра’ (Шат., Др.-Падб.), ’поўнасцю, цалкам’ (ТС), про́цьменны ’пражорлівы’ (Касп.). Па тыпу словаўтварэння аддзеяслоўны дэрыват з нулявым суфіксам. Тады трэба дапусціць дзеяслоў *працьміць. Далей гл. цьма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падзь1 ’упадзіна’ (Прышч., дыс., стаўбц.). Рус. падь, па́дина, перм., сіб. ’глыбокі і стромкі лог, яр, бездань, цясніна’ або ’міжгор’е, разлог’, паўдн. ’яр, лагчына’, укр. падь, па́дина ’нявілая круглая даліна’, серб.-харв. ц.-слав. па̄д ’даліна’ (Шутц, Geographische, 38), балг. пад, падина ’даліна, лагчына; вузкі і доўгі яр; стромы абрыў і г. д.’ (Грыгаран, Словарь, 150). Дэрыват ад padati з суф. ‑ь (параўн. Махэк, 425).

Падзь2 ’салодкая клейкая вадкасць на лісцях раслін’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, З нар. сл., Мат. Гом.), пад, падзь ’тс’ (ТС). Рус. падь, укр. падь, польск. padź, чэш. мараўск. paď ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват ад падаць (гл. Махэк, 425; Брукнер, 390).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́спіца ’адходы пры веянні збожжа (з дробных зярнят і пустазелля)’ (слуц., усх.-палес., Сл. ПЗБ; ЛА, 5, Шымк. Собр.), ’супражка, складчына’ (Касп.), сусьпіца, суспіца ’змешаная жытняя мука’ (Пятк. 1, ЛА, 4). Укр. дыял. су́спиця ’змешанае зерне (напр., жыта з пшаніцай, жыта з ячменем і пад.)’, рус. паўдн. су́спица ’адходы пры веянні збожжа’, старое польск. suspica ’сумесь мукі розных культур’. Паўн.-прасл. *sǫsъpъ, параўн. яшчэ стараж.-рус. сусъпъ ’складчына’, таксама польск. тапонім Sąspów (з XV ст.), аддзеяслоўны дэрыват ад *sъ‑suti ’ссыпаць разам’. Борысь (Prefiks., 107), Фасмер (3, 810), ЕСУМ (5, 484) разглядаюць як дэрыват з прыст. су- < *sǫ‑ ад асновы *sъp‑, якая звязана чаргаваннем з *suti, *sъpǫ ’сыпаць’. Гл. таксама шушпіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паморак уст. ’мор’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Арх. Бяльк.; слонім., Сл. ПЗБ), помо́рок, помэ́рок ’напасць, прывід’ (Сл. Брэс.), паму͡орак (Федар. 2), памо́р (Мат. Гом.) ’мор’. Рус. помо́р і помо́ра ’пошасць’, укр. помі́р ’тс’. Дэрыват з суф. ‑ак або бязафікснае ўтварэнне ад памары́ць < мары́ць. Гл. таксама мор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прабі́нда экспр. ’дасціпны’ (смаляв., Сл. ПЗБ.). Значэнне, мабыць, вызначана недакладна, параўн.: я прабінда была, усюды залезу, г. зн. ’пралаза, пройда і г. д.’ Дэрыват ад бінда (гл.) з прыст. пра-, якая — з семантычна блізкіх пракуда, пралаза і да т. п., параўн. біпды біць ’гультайнічаць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пратасо́к ’верхняя частка грабель з зубамі’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад *працясаць < *цясаць (гл. цесля) з узнаўленнем этымалагічнага параўн. пін., стол. по́тэсь, драг. по́тась ’прасніца’; аб апошніх гл. Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 4. Відаць, маюцца на ўвазе драўляныя граблі, у якіх вычэсваецца гэта частка грабель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Просць, пруосць ’частка ракі (прамое, някручанае цячэнне)’ (Сержп. Грам.), просць ’вузкае месца на рацэ’ (ТС), ’прасцяг’ (слаўг., Яшк.). Рус. прость ’дарога напрасткі’, укр. прість ’правал, бяздонне’. Дэрыват ад просты (гл.); адносна семантыкі ўкраінскага слова гл. ЕСУМ, 5, 588; іншыя паралелі гл. Куркіна, Этимология–1968, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысвя́так ’невялікае свята пэўнай вёскі ў гонар святога, у імя якога пабудавана царква’; ’перадсвяточны дзень’ (ТСБМ, Касп., Шат., Стан.), пры́святак, пры́светок, пры́сʼеток, прэ́святок, пры́свято ’невялікае рэлігійнае свята’ (Нар. сл., Сл. ПЗБ), прысвя́то ’тс’ (Скарбы). Укр. при́святок ’невялікае свята’. Прафіксальна-суфіксальны дэрыват ад свя́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумле́ў ’сумненне’ (вілен., Стан.; Янк. 3.), сумлі́ў ’няпэўнасць, недавер’ (Варл.). Адваротны дэрыват ад сумлявацца (гл. сумленне); Станкевіч (Язык, 597) лічыў форму з ‑і‑ ўкраінізмам, што не мае падстаў, паколькі яна выводзіцца з дзеяслова з “іканнем”, параўн. sumlivácca ’не давяраць’ (Варл.), сумліва́цца ’сумнявацца’ (Бяльк.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухата́ ’сухасць’, ’вычарпанне, туга’ (Нас.), ’засуха, засуш’ (Барад.), ’хвароба’, ’турбота, клопат’ (Ян.), ’туга’ (Растарг.). Паводле Аткупшчыкова (Этимология–1984, 193), дакладная паралель літ. sausatà ’сухасць’. Дэрыват ад сухі (гл.) з суф. ‑ат‑а, параўн. з іншым варыянтам суфікса ў сухота, гл. (Сцяцко, Афікс. наз., 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)