Бі́нда1 ’доўгая стужка’ (Др.-Падб.). Укр. би́нда ’тс’. З ням. Binde ’тс’ (можа, праз польск. binda). Параўн. Брукнер, 27; Шалудзька, Нім., 21 (слова гэта ўжо ў Бярынды, гл. Шалудзька, там жа).

Бі́нда2 ’чалавек, у якога тоўстыя губы; бамбіза’ (Нас.). Аткупшчыкоў (Лекс. балтызмы, 34) лічыць гэта слова запазычаннем з літ. мовы (параўн. літ. biñdė ’гультай’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)