Ро́гач ’дзяржанне, ручка ў касе’, ’дышаль у возе для валоў’ (ПСл) — адсубстантыўны назоўнік з суф. ‑ačь (Слаўскі, SP, 102). Параўн. балг. рога̀че ’ручкі ў плузе’. Да рог 1 (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пу́гальна (puhalno) ’ручка біча, пугі’ (Тарн.). Ад пуга 1 па тыпу касільна ’дзяржанне касы’, пужальна ’пугаўё’, магчыма, пад уплывам вядомай на Палессі “дэпалаталізацыі” ж: угэ < ужэ, няўго < пяўжо і пад.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Га́мары ’ручкі папярочнай пілы ў выглядзе трубак; у іх убіваюцца калкі’ (Шат.), га́мар ’верхняя ручка ў падоўжнай піле’ (Касп.). Сюды ж гама́рка ’вушка ў піле’ (Шатал.). Параўн. яшчэ ўкр. га́мірка ’нізкая драўляная ручка ў вялікай піле, якой распілоўваюць дрэва на дошкі’ (Грынч.). Мяркуем, што гэтыя словы таго ж паходжання, што і га́мар 1 (гл.), г. зн. запазычаны з ням. мовы. Назва молата была перанесена (у некаторых выпадках з афармленнем суфіксацыяй ‑к(а)) на ’ручку, дзяржальна’ (спачатку молата, а потым наогул розных прылад). Гл. яшчэ га́мар 1.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Аса́дка ’ручка для пяра’ (Гарэц., Др.-Падб., КТС). Утворана як памяншальнае з суфіксам ‑к‑ ад асада 1 ’частка прылады, якая насаджваецца на іншую частку’ — у дадзеным выпадку асадка «асаджвалася» на пяро. Параўн. польск. obsadka ’тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Ку́лька 1 ’ручка на кассі ў выглядзе абагнутага лучка’ (Сцяшк., З нар. сл., Нар. лекс., Жыв. сл., Тарн. Studia, Дразд., Арх. Бяльк., Янк. II, Бір., Выг.). Да куляцьі.
◎ Ку́лька 2 ’клёцка’ (Яўс.). Да кулях (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Руцня́ ’жменя вытрапанай і ачышчанай пянькі’, ру́цня ’жменя ільнянога валакна’ (Сл. ПЗБ), руцэ́нька ’жменя ачышчанага і вычасанага лёну’ (Нас.). Да рука (гл.), параўн. ру́чка ’мера вытрапанага лёну ў адну жменю’ (Сцяшк. Сл.), відаць, пад уплывам цокання.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Су́настка ’ручка ў набіліцах’ (пух., З нар. сл.), ’палачка для падтрымання набілак’ (Шат.), сюды ж, відаць, і лаянк. ’нелюдзімка’ (Адм.). Этымалагічна тое, што і снасць (гл.), але з іншым словаўтваральным афармленнем: прыст. су- і суф. ‑к‑.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Га́мар 1, пра ’вялікі і цяжкі прадмет’ (Сцяц. Словаўтв.). Спачатку, мусіць, ’вялікі молат, молат’. Параўн. укр. дыял. (зах.) га́мер ’(вялікі) молат’. Запазычанне з ням. Hammer ’молат’, Параўн. Рудніцкі, 555.
Га́мар 2 ’верхняя ручка ў падоўжнай піле’. Гл. га́мары.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ачаво́к, очево́к ’ручка касы’ (ДАБМ, камент., 831). Ад чаві́ць ’сціскаць, гнясці’, о‑чавок ’тое, што сціскае (кассё)’, або ’тое, што цісне, муляе (руку)’, параўн. блізкую тэрытарыяльна назву мулец ’тс’. Незвычайны націск на суфіксе, відаць, пад уплывам лучок, п́упок ’тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Перавясёлка ’вясёлка’ (ДАБМ, к. 312; Ян.), перавесялу́ха (кліч., ДАБМ, камент., 902). У выніку кантамінацыі лексем вясёлка, весялу́ха ’тс’ і перавя́сла ’перавясла’ > ’пояс’, ’каромысла’, ’ручка ў вядры’. Параўн. гом. каро́місел на не́бе ’вясёлка’, а таксама літ. júosta ’пояс’ і ’вясёлка’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)