Захмандра́ць ’запэцкаць’ (Нас.). Няясна. Ці не памылка чытання, замест захлюндраць: хлю́ндра ’неахайны чалавек (жанчына)’ фіксавалася неаднаразова (Нас., Касп., Шат., Яўс.; навагр., З нар. сл.; в.-дзвін., Шатал.) і этымалагізавалася (Шат., 295) з польск. flondra, flundra. Насовіч дае хлю́ндрыцьпэцкаць’, вытворнае ад хлю́ндра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́зґаць ’мазаць, размазваць, маляваць’ (Мал.), вэ́дзґаць ’мазаць, брудзіць, пэцкаць, размазваць’ (Янк. Мат., Бір. Дзярж.), вэ́дзгаць (Шат., БРС), вэ́дзгацца ’пэцкацца, абрабляцца’ (КЭС, лаг.). Параўн. рус. дыял. (пск., цвяр., калуж., смал.) ва́згатьпэцкаць, брудзіць’, ва́згаться ’пэцкацца, брудзіцца’ (СРНГ). Група слоў не вельмі яснага паходжання. Лічыцца (гл. Шэфтэловіц, KZ, 54, 240 і далей) роднасным з рус. возгря́, ст.-слав. возгри, славен. vózger, чэш. vozher, славац. vozger, польск. wozgrza, в.-луж. wozhor ’сапля’ (але паходжанне гэтай групы слоў таксама не зусім яснае). Гл. Фасмер, 1, 267, 333; Брукнер, 631; Махэк₂, 697. Вакалізм беларускага слова адрозніваецца ад рускага (апошні можна лічыць зыходным). Відавочна, ‑э‑ замест старога ‑а‑ ўзнікла па мадэлі тыпу бэ́рсацьбарса́ць (гл.) з націскным э́ і ненаціскным ‑а‑. Але ў такім выпадку трэба для бел. формы лічыць *вазга́ць (з націскам на апошнім складзе). Форма вэ́дзгаць з ‑дз‑ замест ‑з‑, відаць, другасная (як аб гэтым сведчаць формы ў рус. мове). Не выключаецца і ўплыў слоў. з аналагічнай семантыкай і падобнай фанетычнай структурай (напр., слова пэ́цкаць, дзе група ‑цк‑ — гэта глухі варыянт групы ‑дзг‑). З бел. мовы запазычана польск. дыял. wedzgać ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэмзгаць ’лізаць’, лэмзнуць ’лізнуць’ (ашм.) паходзяць, паводле Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182), з літ. lémžti ’тс’. Нарашчэнне асновы ‑г‑ выражае незакончанае, але шматразовае дзеянне. Аналагічна вэзгаць (гл.) або з глухой зычнай ‑к‑: пэцкаць. Гэта нарашчэнне знікае ў тых жа дзеясловах закончанага трывання (лэмзнуць, пэцнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наплюжыць ’наплюхаць, напаскудзіць’ (ТС). Магчыма, звязана з плюгавы ’брудны, агідны’ (гл.), чэш. plihati ’валачыць, пэцкаць у гразі’, славац. pľuhať ’тс’ (гл. Махэк₂, 462) або ўтворана ад плюгаць, варыянт да плюхаць ’ліць’ з азванчэннем зычнага ў інтэрвакальным становішчы. Параўн. таксама пяе- важыць ’моцна ліць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прымасо́ліцца ’падбівацца, лашчыцца, шукаючы прыхільнасці’ (Нас.). Да масо́ліцца ’пэцкацца чым-небудзь; поркацца, прыладжвацца да каго-небудзь, шукаючы прыхільнасці’, што ад масо́ліць ’грызці костку; пэцкаць у што-небудзь слізкае’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч.). Адносна апошняга гл. масо́л, а таксама *mosoliti (ЭССЯ, 20, 20–21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́заць, мажу, мажаш, мажа; заг. маж; незак.

1. што. Пакрываць тонкім слоем чаго‑н. тлустага або вадкага. Мачыха, спазніўшыся снедаць з усімі, мазала пшанічныя блінцы маслам і запівала іх параным малаком. Васілевіч. // Змазваць. Сяляне круцяцца туды і сюды з торбачкамі ў руках, пояць коней, мажуць калёсы. Бядуля. Усе хлопцы ўзяліся за апошняе, што было неабходным перад паходам — чысціць і мазаць зброю. Кулакоўскі. // Абмазваць для ўцяплення. Мазаць хату глінай.

2. што. Разм. Рабіць брудным, пэцкаць, пляміць. Мазаць стол чарнілам. □ Парадку дзеці не трымалі, І іх ніколі не сціскалі.. Так, Юзік пальцам поркаў страву І верашчакай мазаў лаву. Колас. // Пэцкаць пры дотыку (аб прадметах). Фарба мажа рукі.

3. што і без дап. Разм. Няўмела, непрыгожа маляваць або пісаць. Закарузлыя, крывыя пальцы, папаленыя ў кузні, лягчэй малатком па жалезу б’юць, [чым] пяром па паперы мажуць. Бядуля.

4. Разм. Рабіць промахі (у гульні, стрэльбе і пад.). Мы гулялі [у мяч] без ранейшага імпэту, неяк вяла, часта «мазалі». Васілёнак.

5. перан. Разм. Даваць хабар. [Грышка Верас:] — Эх мілы мой ты! за панамі Няма прадыху. Хто з грашамі І мажа збоку, — той і едзе, Так вось і робіцца, суседзе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́заць¹, ма́жу, ма́жаш, ма́жа; маж; ма́заны; незак.

1. што. Пакрываць тонкім слоем чаго-н. тлустага або вадкага.

М. хлеб маслам.

М. калёсы дзёгцем.

2. Тое, што і пэцкаць (у 1 знач.; разм.).

М. сшытак.

М. рукі фарбай.

3. што. Няўмела маляваць або пісаць (разм.).

|| зак. зама́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны (да 2 знач.), зма́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны (да 1 і 2 знач.), нама́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны і пама́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны (да 1 знач.).

|| аднакр. мазну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. ма́занне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., што.

1. Пакрываць або насычаць фарбай.

Ф. сцены.

2. Пра нетрывала, няякасна або нядаўна афарбаваныя рэчы: пэцкаць (разм.).

3. Падмалёўваць вусны, вейкі і пад.

|| зак. пафарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны (да 1 і 3 знач.), афарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны (да 1 знач.) і вы́фарбаваць, -бую, -буеш, -буе; -буй; -баваны (да 1 і 3 знач.).

|| наз. фарбава́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.), афарбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж. (да 1 знач.) і пафарбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. фарбава́льны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Калі́ць1пэцкаць’ (жытк., Арх. ГУ; ТС), польск. kalićпэцкаць’, ’брудзіць’, ’муціць’, славін. kalacпэцкаць, брудзіць’ каш. kalëc, в.-луж. kalić ’муціць’, ’запырскваць’, н.-луж. kaliś ’муціць (ваду)’, ’пэцкаць’, чэш. kalitiпэцкаць’, ’муціць’, славац. kaliť ’брудзіць’, ’муціць’ славен. kalíti ’муціць’, серб.-харв. ка́лити ’брудзіць, муціць’. Праслав. вытворнае ад каlъ (гл. кал), дзеяслоў па ‑iti‑.

Калі́ць2 ’бяліць, рабіць пабелку’ (тураў., Выг.; гом. КЭС; петрык., Мат. Гом.; кам., Сл. паўн.-зах., ТС). Укр. палес. калити ’мазаць сцяну глінай’, польск. kalić ’бяліць’, славац. kaľiti ’бяліць (сцены)’. Беларускае быццам бы толькі палескае, статус іншых фіксацый не вельмі ясны, наўрад ці правамерна рабіць дапушчэнне аб праславянскім характары слова. Бел. інавацыя відавочная — на базе семемы ’мазаць глінай’, ад kaliti > kalъ (гл. кал). Утварэнне, паралельнае да каліць1 (параўн.).

Калі́ць3 ’гартаваць’ адзначана толькі форма калытыся ’гартавацца’ (драг., Жыв. сл.). Статус слова няясны, гэта палескі кавальскі тэрмін і не выключана, што ён запазычаны з суседніх моў. Рус. калить ’гартаваць’, чэш. kaliti, славац. kaliť, славен. kaliti, серб.-харв. ка́лити, макед. кали, балг. каля ’гартаваць’. Праславянская семантыка па-рознаму разумеецца даследчыкамі, існуюць розныя погляды на сувязі слав. лексемы і як вынік былі прапанаваны розныя этымалогіі. Паводде Бернекера, 1, 476, прасл. kaliti суадносіцца з ірл. calath, кімр. calad ’цвёрды’, лац. callum, callus ’мазоль’ і да т. п.; Мее (BSL, 14, 373) шукае сувязі з рус. колеть ’цвярдзець’; Ваян (RÉS, 19, 112) лічыць, што слав. kaliti — паралельнае з герм. *köljan ’ахалоджваць’. Былі і іншыя прапановы, сярод якіх найбольш абгрунтаванай і прынятай у некаторых новых слоўніках з’яўляецца версія аб сувязі слова з прасл. kalъ, гл. спец. Махэк, LF, 65, 314–315. Паводле гэтай версіі, генетычная сувязь лексем відавочная, паколькі ў традыцыйнай (даўняй) ганчарнай вытворчасці цвёрдасць надаецца напальваннем. Такая думка была падтрымана Слаўскім. 2, 29, аднак неабходна адзначыць, што сам Махэк₂ (236) адмовіўся ад ранейшай прапановы і прыняў фактычна версію Бернекера. Сумненні таксама ў Машыннага (JP, 39, 1959, 2). Трубачоў (Эт. сл., 9, 124) вельмі ўпэўнена мяркуе аб эвалюцыі семантыкі ’апускаць металічны выраб у ваду, у раствор гліны’ > ’гартаваць’.

Калі́ць4 ’напальваць’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. калить ’тс’, наўг. і інш. ’грэць і да т. п.’. Можна разумець як вытворнае ад каліць3, семантыка зразумелая, паводле геаграфіі — інавацыя ў рус. і часткова бел. гаворках.

Калі́ць5 ’прабіраць, выгаворваць’ (Юрч.). У іншых бел. гаворках адпаведнікаў як бынцам няма. Рус. раз., уладз., сарат., арханг. калить ’лаяць, сварыць; сварыцца’, вяц. ’рабіць каму-небудзь строгую заўвагу’. Статус беларускага слова няясны, яно магло трапіць у бел. усх. гаворкі разам з рус. перасяленцамі. Аднак не выключана, што тут незалежныя ўтварэнні; на базе калить ’каліць’ утвораны рус. лексемы, а бел. — або па той жа семантычнай мадэлі, або ў выніку развіцця семантыкі ’знеслаўляць’ (< ’пэцкаць’) > ’выгаворваць’, параўн. бел. тур. каляць ’знеслаўляць’ і ’пэцкаць’ (да кал). Больш верагоднай уяўляецца першы варыянт тлумачэння, параўн. семантычную паралель у рус. маск. жечь ’лаяць, сварыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Задры́па ’неахайны чалавек’ (ТСБМ). Рус. дыял. задры́па, задри́па, задрёпа; укр. задрі́па, задри́панець. Усх.-слав. бязафіксны наз. ад дзеяслова задрыпаць ’запэцкаць’, утворанага з прэфіксам за‑ ад дрыпацьпэцкаць’, што мае шэраг іншаслав. паралелей, якія вядуць да рэканструкцыі семантыкі dripati ’раздзіраць’ (SR, 4, 236); гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 5, 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)