МАКУЛАТУ́РА (ням. Makulatur ад лац. maculare пэцкаць),
друкарскі брак, папяровыя адходы паліграф. прадпрыемстваў, непрыдатныя вырабы з паперы і кардону. Выкарыстоўваецца ў якасці другаснай сыравіны на папяровых ф-ках (1 т М. замяняе каля 4 м³ драўніны). Гл. таксама Другасная сыравіна.