СЛЯПЦО́Ў Васіль Аляксеевіч (31.7.1836, г. Варонеж, Расія — 4.4.1878),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1854—55). Ў 1857—62 быў чыноўнікам. Супрацоўнічаў у час.«Современник». Заснавальнікчас. «Женский вестник» (1866—68). Стваральнік першай камуны (1863—64), дзе спрабаваў на практыцы ажыццявіць сац. ідэі (усеагульная праца, раўнапраўе жанчын). У 1866 прыцягваўся па справе Дз.Каракозава; да канца жыцця знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Друкаваўся з 1861 (цыкл нарысаў «Уладзімірка і Клязьма»). «Лісты пра Асташкава» (1862—63) — падарожныя нататкі, якія паказвалі неадпаведнасць паміж абліччам і рэальным становішчам павятовага горада. Аповесць «Цяжкі час» (1865) пра лёс разначынца. Аўтар рамана «Добры чалавек» (1871, не завершаны), апавяданняў, фельетонаў, літ.-крытычных артыкулаў.
Тв.:
Соч.Т. 1—2. М., 1957;
Неизвестные страницы // Литературное наследство. М., 1963. Т. 71;
Избр. произв.Л., 1970;
Проза. М., 1986;
Трудное время: Рассказы и очерки, повесть. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАБРО́ЎСКІ Казімір (21.11.1869, б. маёнтак Крупляны, Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 8.6.1929),
жывапісец, педагог. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі, Польшчы, Расіі. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1887—94), акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Пасля 1894 жыў і працаваў на Гродзеншчыне. Удзельнічаў у маст. выстаўках у Пецярбургу, Парыжы, Мюнхене, Венецыі. З 1902 чл.Т-ва польскіх мастакоў «Штука» і Т-ва падтрымкі прыгожых мастацтваў. Заснавальнік і кіраўнік (1904—09) Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве. У 1922 заснаваў аб’яднанне мастакоў «Sursum Corda». Ствараў кампазіцыі фантастычна-сімвалічнага характару, пейзажы, партрэты ў стылі мадэрн. Сярод работ: «Магамет у пустыні» (1894), «Цішыня ў вёсцы» (паміж 1894—1900), серыя з 11 карцін «Шэсце навальніцы», «Белая ноч у Петраградзе каля раз’езда», «Змярканне ў Лазенкаўскім парку ў Варшаве», «Белыя ночы», партрэты С.Дамброўскага, Ф.Радашэўскага, Л.Рытлінскай, В.Семяшковай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯКЛО́Ў Уладзімір Андрэевіч (9.1.1864, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 30.5.1926),
расійскі матэматык, арганізатар і гісторык навукі; заснавальнікнавук. школы па матэм. фізіцы. Акад. Пецярбургскай АН (1912, чл.-кар. 1902). Замежны ганаровы чл. Гётынгенскай АН (1925). Скончыў Харкаўскі ун-т (1887), дзе працаваў з 1889 (з 1896 праф.). З 1906 у Пецярбургскім ун-це. У 1919—26 віцэ-прэзідэнт АНСССР, арганізатар і з 1921 дырэктар Фізіка-матэм. ін-та АНСССР. Навук. працы па матэм. фізіцы, матэм. аналізе, тэорыі пругкасці, гідрадынаміцы і гісторыі матэматыкі. Аўтар кніг і нарысаў аб навук. творчасці М.В.Ламаносава, Г.Галілея, М.І.Лабачэўскага, А.Пуанкарэ, П.Л.Чабышова і інш. Яго імем названы Матэм.ін-тАНСССР (1934).
Тв.:
Основные задачи математической физики. 2 изд. М., 1983.
Літ.:
Владимиров В.С., Маркуш И.И. В.А.Стеклов — ученый и организатор науки. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКСІКАЛО́ГІЯ (ад грэч. toxikon яд + ...логія),
навука пра ўласцівасці ядаў механізм іх дзеяння на арганізм, сутнасць выкліканага імі паталаг. працэсу (атручэння), метады яго лячэння і магчымасці ўжывання атрутных рэчываў у біялогіі і медыцыне. Адрозніваюць агульную і прыватную Т. Раздзелы Т.: клінічная, прамысл., с.-г., харч., судовая, радыяцыйная, ваен., авіяцыйна-касм. і інш. Цесна звязана з фармакалогіяй, паталаг. фізіялогіяй, эксперым. тэрапіяй. Метады даследавання: хім., біяхім., гістахім., цытахім. і інш.
Як навука ўзнікла ў сярэдзіне 19 ст.Заснавальнік Т. ў Расіі Я.В.Пелікан. На Беларусі даследаванні па Т. вядуцца з 1940-х г. у мед., вет., с.-г.ВНУ, Бел.н.-д.сан.-гігіенічным ін-це. Вывучаны таксікалагічныя ўласцівасці фосфарна-арганічных злучэнняў, распрацаваны сродкі эксперым. тэрапіі, рэкамендацыі па бяспецы, даследаваны таксічныя ўласцівасці новых палімераў, дэзінфектантаў і інш.хім. рэчываў, якія выкарыстоўваюць у прам-сці і сельскай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНГУ́Н,
паводле карэйскіх легенд і летапісных паданняў, родапачынальнік карэйцаў, заснавальнік карэйскай дзяржавы Часон. Сярод міфаў пра Т. найб. пашырана версія з твора 13 ст. «Самгукюса», паводле якой, Т. — сын небажыхара Хвануна і мядзведзіцы, што ператварылася ў прыгожую жанчыну. Легендарная дата пачатку праўлення Т. (2333 да н.э.) прынята ў Рэспубліцы Карэя як адлік «нацыянальнай» эры летазлічэння. У 1993 у Карэйскай Нар.Дэмакр. Рэспубліцы абвешчана, што грабніца з рэшткамі Т. знойдзена каля Пхеньяна, т.ч. Т. — рэальная гіст. асоба. 11.10.1994 урачыста адкрыта новая велічная мармуровая грабніца Т. ў выглядзе піраміды памерамі 45 × 45 × 22 м.
Літ.:
Корейские предания и легенды из средневековых книг. М., 1980;
Чан У Чжин. Антропологические особенности костей человека, обнаруженных в гробнице Тангуна // Корея сегодня. 1994. №1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́ТСАН (Watson) Джон Бродэс (9 1.1878, г. Грынвіл, штат Паўд. Караліна, ЗША — 25.9.1958),
амерыканскі псіхолаг, заснавальнікбіхевіярызму. У 1908—20 праф. ун-та Дж.Хопкінса ў г. Балтымар. Пад уплывам эксперым. даследаванняў І.П.Паўлава, У.М.Бехцерава, Э.Л.Торндайка прадметам псіхалогіі лічыў паводзіны, а не свядомасць. Псіхічную дзейнасць разглядаў як сукупнасць сувязей «стымул — рэакцыя», а арганізм увогуле — як «самаарганізавальную машыну». Эмоцыі атаясамліваў з рэакцыямі ўнутр. органаў, мысленне — з работай галасавых мышцаў. Гал. задачай псіхалогіі лічыў даследаванне працэсаў навучання, якое, на яго думку, ажыццяўляецца шляхам «абумоўлівання» — выклікання мышачнай рэакцыі пры дапамозе пэўнага стымулу. Сцвярджаў, што законы набыцця вопыту аналагічныя ў чалавека і жывёл, а вопыт разглядаў як біял. прыстасаванне. Аўтар прац «Навучанне жывёл» (1903), «Псіхалогія з пункту гледжання біхевіярыста» (1913), «Паводзіны: уводзіны ў параўнальную псіхалогію» (1914) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Психология как наука о поведении // Бихевиоризм: [Сб.]. М., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАНТРАПІ́ЗМ, філантрапінізм (ад грэч. philantrōpia чалавекалюбства),
прагрэсіўная пед. плынь у Германіі, у якой прасочваецца ўплыў ідэй Ж.Ж.Русо. Атрымала развіццё ў канцы 18 — пач. 19 ст.Заснавальнік плыні І.Б.Базедаў стварыў першы філантрапін — закрытую выхаваўчую ўстанову. Яго паслядоўнікі адкрывалі філантрапіны, развівалі свае пед. ідэі з улікам тагачаснага грамадска-эканам. развіцця Германіі, крытыкавалі фармалізм, зубрэнне, засілле стараж. моў, жорсткасць у адносінах да дзяцей, рэлігійную нецярпімасць, якія панавалі ў школе. Філантрапіны былі платнымі ўстановамі і прызначаліся пераважна для дзяцей заможных бацькоў. У іх побач са стараж. мовамі выкладаліся і новыя, больш увагі аддавалася прыродазнаўчым ведам, мастацтву, фіз. развіццю, прац. навыкам і інш. Філантрапіністы садзейнічалі ўдасканаленню ў педагогіцы метадаў навучання, якія ўлічвалі ўзроставыя і індывід. асаблівасці дзяцей. Ф. паўплываў на т.зв. новае выхаванне.
Літ.:
Пискунов А.И. Очерки по истории прогрессивной немецкой педагогики кон. XVIII — нач. XIX вв. М., 1960.
польскі гісторык. Чл.-кар. польск. АН у Кракаве (1927), д-р габілітаваны (1920), праф. надзвычайны (1921), звычайны (1924). Скончыў Кракаўскі ун-т. Выкладаў гісторыю ў Варшаве, у 1915—18 у Маскве (у эвакуацыі), сакратар Польск. навук.т-ва. У 1919—20 працаваў у Гал. архіве стараж. актаў у Варшаве, выкладаў у Вольным Польскім ун-це, Варшаўскім ун-це. З 1920 дацэнт Віленскага ун-та, з 1921 праф., заг. кафедры сярэдневяковай гісторыі і дапаможных гіст.навук.Заснавальнік і першы рэдактар час.«Атэнэум Віленьске». З 1928 праф., заг. кафедры гісторыі Усх. Еўропы Пазнанскага ун-та. У 1939—40 зняволены ням. фашыстамі як заложнік. Выкладаў на тайных занятках Варшаўскага ун-та і Ун-та зах. зямель. Даследаваў гісторыю ВКЛ, гісторыю правасл. царквы ў Польшчы і ВКЛ, гістарыяграфію, дыпламатыку і палеаграфію ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНЬ,
імператарская дынастыя ў Кітаі, якая правіла ў 206 да н.э. — 220 н.э. Падзялялася на Зах., ці Раннюю (Старэйшую), Хань (206 да н.э. — 25 н.э.) і Усх., ці Познюю (Малодшую), Хань (25—220 н.э.). У кіт. гістарыяграфіі з дынастыі Х. выключаюць праўленне Ван Мана і Лю Сюаня (9—25 н.э.; гл.«Чырванабровых паўстанне»). Заснавальнік дынастыі Лю Бан аб’яднаў краіну, стварыў моцную цэнтралізаваную імперыю, аднак яго практыка раздачы зямель сваякам і паплечнікам садзейнічала расколу. Цэнтралізаваная ўлада ўмацавалася пры імператарах Цзіндзі (156—141 да н.э.) і асабліва У Дзі (140—87 да н.э.). Дынастыя вяла захопніцкія войны з мэтай пашырэння імперыі. У час яе праўлення афіц. ідэалогіяй стала канфуцыянства, актывізаваліся гандл. сувязі Кітая з Захадам па Вялікім шаўковым шляху. Дынастыя страціла ўладу ў выніку «Жоўтых павязак» паўстання і міжусобіц. Ад назвы дынастыі Х. паходзіць этнонім хань — саманазва кітайцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛАДАВА Алена Аляксееўна (н. 6.7.1930, г. Екацярынбург, Расія),
бел. і рас. вучоны ў галіне эндакрыналогіі; заснавальнікбел. навукова-практычнай школы эндакрынолагаў. Д-рмед.н. (1981), праф. (1982). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Скончыла Екацярынбургскі мед.ін-т (1955). З 1965 у Чэлябінскім мед. ін-це. З 1984 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1985—98 заг. кафедры). Навук. працы па клінічнай эндакрыналогіі, сучасных метадах лячэння цукр. дыябету і інш. Распрацавала новы навук. кірунак па медыка-сац. рэабілітацыі насельніцтва на аснове дыягностыкі эндакрынных расстройстваў на ранніх стадыях (ухвалена Еўрап. бюро Сусв. арг-цыі аховы здароўя).
Тв.:
Экспертная система диагностики диабетических ангиопатий методами вычислительной ИК-термографии: концепция и критерии. Мн., 1990 (у сааўт.);
Болезни щитовидной железы: ранние признаки, дифференциальный диагноз. Мн., 1991 (разам з Л.І.Данілавай);
Справочник по клинической эндокринологии. Мн., 1998.