Гаўтама (заснавальнік будызму), гл. Буда

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Фокс Дж. (заснавальнік квакерства) 5/534

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ходка (заснавальнік роду Валовічаў) 2/575

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ціхаміраў У. А. (заснавальнік фармакагнозіі) 10/540

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Осцік (заснавальнік магнацкага роду) 7/581; 9/26

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Інтэрнацыянальны саюз народаў» (арг-цыя, заснавальнік Мадзіні) 6/524

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ФІ́НЗЕН, Фінсен (Finsen) Нільс Руберг (15.12.1860, г. Торсхаўн, Данія — 24.9.1904), дацкі фізіятэрапеўт; заснавальнік навук. распрацоўкі святлолячэння. Скончыў Капенгагенскі ун-т (1890). Заснавальнік і дырэктар (1896—1904) Фінсенаўскага ін-та святлолячэння (Капенгаген). Навук. працы па праблемах фізіял. ўздзеяння святла на арганізм, біял. ўздзеяння УФ выпрамянення і яго выкарыстання для лячэння туберкулёзу скуры. Нобелеўская прэмія 1903.

В.​Ф.​Ермакоў.

Н.Р.Фінзен.

т. 16, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАМІ́НЦЫН Андрэй Сяргеевіч (29.6.1835, Масква — 8.12.1918),

расійскі вучоны ў галіне батанікі. Акад. Пецярбургскай АН (1884). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1857), дзе і працаваў з 1861. Заснавальнік (1890) і дырэктар лабараторыі анатоміі і фізіялогіі раслін, заснавальнік пецярбургскай школы фізіёлагаў раслін. Навук. працы па фотасінтэзе і абмене рэчываў у раслін. Аўтар 1-га рас. падручніка па фізіялогіі раслін (1887).

Тв.:

Обмен веществ и превращение энергии в растениях. СПб., 1883.

т. 16, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУН-ЦЗЫ,

старажытнакітайскі мысліцель, заснавальнік канфуцыянства. Гл. Канфуцый.

т. 9, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХЕ́НРЫ, Хенрай (Henri) Роберт (25.6.1865, г. Цынцынаты, ЗША — 12.7.1929), амерыканскі мастак, заснавальнік амер. рэалізму 20 ст. Вучыўся ў Пенсільванскай АМ у Філадэльфіі (1885—88), акадэміі Жуліяна і Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1888—90). У 1891—95 працаваў у Філадэльфіі, у 1895—99 у Еўропе, пазней у Нью-Йорку. Чл. групы «Васьмёрка», заснавальнік рэаліст. «школы смеццевай скрынкі» і настаўнік гал. яе прадстаўнікоў. Сярод твораў: «Хлопчык смяецца» (1907), «Маскарадная сукенка» (1911).

т. 17, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)