заснава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто заснаваў што-н.

Заснавальнік навуковага метаду.

|| ж. заснава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заснава́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. заснава́льнік заснава́льнікі
Р. заснава́льніка заснава́льнікаў
Д. заснава́льніку заснава́льнікам
В. заснава́льніка заснава́льнікаў
Т. заснава́льнікам заснава́льнікамі
М. заснава́льніку заснава́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заснава́льнік м. основа́тель; основополо́жник; учреди́тель;

з. го́рада — основа́тель го́рода;

з. навуко́вага тавары́ства — учреди́тель нау́чного о́бщества

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заснава́льнік, ‑а, м.

Той, хто паклаў пачатак чаму‑н., заснаваў што‑н. Заснавальнікі навуковага камунізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

основа́тель заснава́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

основополо́жник заснава́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

учреди́тель заснава́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заснава́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да заснавальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачына́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто пачынае што-н., заснавальнік.

Пачынальнікі новай літаратуры.

|| ж. пачына́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

роданача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Продак, ад якога вядзе свой пачатак род¹ (у 2 знач.).

2. перан. Тое, што і заснавальнік.

В.

Дунін-Марцінкевіч і Ф.

Багушэвіч — роданачальнікі беларускага крытычнага рэалізму.

|| ж. роданача́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)