ХЕ́НРЫ, Хенрай (Henri) Роберт (25.6.1865, г. Цынцынаты, ЗША — 12.7.1929), амерыканскі мастак, заснавальнік амер. рэалізму 20 ст. Вучыўся ў Пенсільванскай АМ у Філадэльфіі (1885—88), акадэміі Жуліяна і Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1888—90). У 1891—95 працаваў у Філадэльфіі, у 1895—99 у Еўропе, пазней у Нью-Йорку. Чл. групы «Васьмёрка», заснавальнік рэаліст. «школы смеццевай скрынкі» і настаўнік гал. яе прадстаўнікоў. Сярод твораў: «Хлопчык смяецца» (1907), «Маскарадная сукенка» (1911).
т. 17, с. 12
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)