паводле карэйскіх легенд і летапісных паданняў, родапачынальнік карэйцаў, заснавальнік карэйскай дзяржавы Часон. Сярод міфаў пра Т. найб. пашырана версія з твора 13 ст. «Самгукюса», паводле якой, Т. — сын небажыхара Хвануна і мядзведзіцы, што ператварылася ў прыгожую жанчыну. Легендарная дата пачатку праўлення Т. (2333 да н.э.) прынята ў Рэспубліцы Карэя як адлік «нацыянальнай» эры летазлічэння. У 1993 у Карэйскай Нар.Дэмакр. Рэспубліцы абвешчана, што грабніца з рэшткамі Т. знойдзена каля Пхеньяна, т.ч. Т. — рэальная гіст. асоба. 11.10.1994 урачыста адкрыта новая велічная мармуровая грабніца Т. ў выглядзе піраміды памерамі 45 × 45 × 22 м.
Літ.:
Корейские предания и легенды из средневековых книг. М., 1980;
Чан У Чжин. Антропологические особенности костей человека, обнаруженных в гробнице Тангуна // Корея сегодня. 1994. №1;