СЦЯКЛО́Ў Уладзімір Андрэевіч (9.1.1864, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 30.5.1926),
расійскі матэматык, арганізатар і гісторык навукі; заснавальнік навук. школы па матэм. фізіцы. Акад. Пецярбургскай АН (1912, чл.-кар. 1902). Замежны ганаровы чл. Гётынгенскай АН (1925). Скончыў Харкаўскі ун-т (1887), дзе працаваў з 1889 (з 1896 праф.). З 1906 у Пецярбургскім ун-це. У 1919—26 віцэ-прэзідэнт АН СССР, арганізатар і з 1921 дырэктар Фізіка-матэм. ін-та АН СССР. Навук. працы па матэм. фізіцы, матэм. аналізе, тэорыі пругкасці, гідрадынаміцы і гісторыі матэматыкі. Аўтар кніг і нарысаў аб навук. творчасці М.В.Ламаносава, Г.Галілея, М.І.Лабачэўскага, А.Пуанкарэ, П.Л.Чабышова і інш. Яго імем названы Матэм. ін-т АН СССР (1934).
Тв.:
Основные задачи математической физики. 2 изд. М., 1983.
Літ.:
Владимиров В.С., Маркуш И.И. В.А.Стеклов — ученый и организатор науки. М., 1981.
т. 15, с. 316
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)