украінскі тэатр. мастак, жывапісец, графік. Нар. мастак СССР (1944). Вучыўся ў Кіеўскім маст. вучылішчы (1910—18), Вышэйшых маст.-тэхн майстэрнях у Маскве (1922—24). У 1946—50 выкладаў у Кіеўскім маст. ін-це (з 1947 праф.). Ствараў аб’ёмна-прасторавыя дэкарацыі ў жывапісна-дэкар. манеры, заснаванай на глыбокім вывучэнні нар.ўкр. мастацтва, да пастановак у т-рах Кіева, Харкава, Вял.т-ра ў Маскве. Аформіў оперы «Сарочынскі кірмаш» М.Мусаргскага (1925), «Чаравічкі» П.Чайкоўскага (1941), «Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча (1953), «Тарас Бульба» М.Лысенкі (1955), «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1956), «Дзекабрысты» Ю.Шапорына (1953), балеты «Карсар» А.Адана (1926), «Лілея» Данькевіча (1945), спектакляў «Вій» А.Вішні (1925), «Багдан Хмяльніцкі» (1939), «Макар Дубрава» (1948) і «Калінавы гай» (1950) А.Карнейчука. Аўтар станковых карцін («Натуршчыца», 1923; «Барыкады», 1925; «Парк у Харкаве», 1935), манум. размалёвак у Кіеве, Камянцы-Падольскім, паліт. плакатаў, ілюстрацый да кніг і часопісаў. Дзярж.прэмііСССР 1949, 1951.
Літ.:
Анатолій Петрицкий: Спогади про художника. Київ, 1981.
Л.Ф.Салавей.
А.Пятрыцкі. Эскіз касцюма да оперы М.Лысенкі «Тарас Бульба».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВЕ́НСКІХ (Барыс Іванавіч) (27.6.1914, Масква — 10.1.1980),
расійскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1968). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1935). З 1935 у т-ры У.Меерхольда, з 1940 у Маскоўскім маст.акад. т-ры, з 1941 рэжысёр Драм. студыі (пазней Маскоўскі драм.т-р імя К.Станіслаўскага), з 1951 — Малога т-ра, з 1960 гал. рэжысёр Маскоўскага драм.т-ра А.Пушкіна, у 1970—80 рэжысёр, гал. рэжысёр Малога т-ра. Творчасць адметная публіцыстычнасцю, псіхал. вастрынёй распрацаваных характараў, выразнай формай, эмацыянальнасцю. У сваіх пастаноўках удала выкарыстоўваў музыку, пластычную выразнасць для раскрыцця філас. зместу твора: «З каханнем не жартуюць» П.Кальдэрона (1949), «Вяселле з пасагам» М.Дзьяканава (1950), «Шакалы» А.Якабсана (1953), «Улада цемры» Л.Талстога (1956), «Чаму ўсміхаліся зоркі» А.Карнейчука, «Дзень нараджэння Тэрэзы» Г.Мдывані (1961), «Раманьёла» Л.Скуарцыны (1963), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1964), «Драматычная песня» (кампазіцыя Р. і Анчарава паводле рамана М.Астроўскага «Як гартавалася сталь», 1971), «Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога (1973). Дзярж.прэмііСССР 1951, 1972. Дзярж. прэмія Расіі 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАША́ЛЬ (Рыгор Львовіч) (21.10.1898, г. Навазыбкаў Бранскай вобл., Расія — 11.1.1983),
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт.СССР (1967). З 1919 арганізатар і рэжысёр дзіцячых тэатр. відовішчаў. З 1921 у Маскве, вучыўся ў Дзярж. вышэйшай рэжысёрскай майстэрні, быў дырэктарам і маст. кіраўніком майстэрні Пед.т-ра, выкладаў ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі. З 1925 рэжысёр кіно. Творчасці ўласціва грамадз. скіраванасць, што праявілася ў фільмах «Саламандра» (1928), «Сям’я Опенгайм» (1939, паводле Л.Фейхтвангера), «Суд вар’ятаў» (1962). Экранізаваў аповесць Ф.Дастаеўскага «Пецярбургская ноч» (1934), раман Ф.Панфёрава «Брускі» («У пошуках радасці», 1940, абодва з В.Строевай), аповесці М.Горкага «Справа Артамонавых» (1941), Ф.Гладкова «Вольніца» (1956), трылогію А.Талстога «Блуканне па пакутах»: «Сёстры» (1957), «Васемнаццаты год» (1958), «Хмурная раніца» (1959, з М.Анджапарыдзе). Стварыў серыю гісторыка-біягр. фільмаў: «Песні Абая» (1946, з Я.Аронам), «Акадэмік Іван Паўлаў» (1949), «Мусаргскі» (1950), «Рымскі-Корсакаў» (1953), «Год як жыццё» (1966). Аўтар сцэнарыяў шэрагу пастаўленых ім фільмаў. Дзярж.прэмііСССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАНЧЫВА́ДЗЕ,
грузінскія кампазітары. Бацька і сын.
Мелітон Антонавіч (5.1.1863, в. Баноджа, каля г. Цхалтуба — 21.11.1937), нар.арт. Грузіі (1933). Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі ў М.Рымскага-Корсакава. Збіраў нар. песні, кіраваў харамі. У 1918 заснаваў Кутаіскае муз. вучылішча (цяпер яго імя). Адзін з пачынальнікаў груз. оперы («Тамара Каварная», 1897, паводле драм. паэмы «Дарэджан Каварная» А.Цэрэтэлі) і раманса.
Андрэй Мелітонавіч (н. 1.6.1906, С.-Пецярбург), нар.арт.СССР (1968), Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Тбіліскую (1926, клас М.Іпалітава-Іванава) і Ленінградскую (1931) кансерваторыі. З 1935 выкладаў у Тбіліскай кансерваторыі (з 1942 праф.). Адзін з заснавальнікаў груз. кампазітарскай школы сав. часу. Аўтар 3 опер. у т. л. «Мзія» (1950), першага нац. балета «Сэрца гор» («Мзечабукі», 1936), балетаў «Старонкі жыцця» (1961), «Мцыры» (1964), 4 сімфоній, 4 канцэртаў для фп. з арк., канцэрта для фп. і струннага арк. (1978), камерна-інстр. ансамбляў, фп. п’ес, хароў, песень, музыкі да спектакляў драм.т-ра і кінафільмаў. Дзярж.прэмііСССР 1946 і 1947. Дзярж. прэмія Грузіі 1969.
Літ.:
Хучуа П. Мелитон Баланчивадзе Тбилиси, 1964;
Орджоникидзе Г. Андрей Баланчивадзе. Тбилиси, 1967;
А.Баланчивадзе: Сб. статей и материалов. Тбилиси, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРА́СІМАЎ (Сяргей Апалінарыевіч) (21.5.1906, г. Екацярынбург, Расія — 28.11.1985),
рускі кінарэжысёр, педагог, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1948). Акад.АПНСССР (1978), Герой Сац. Працы (1974). Д-р мастацтвазнаўства (1967). Праф. (1946). Скончыў Ленінградскі ін-тсцэн. мастацтва (1928). Творчую дзейнасць пачаў у 1924 акцёрам, з 1930 выступаў як рэжысёр і педагог. Яго рэжысёрскае майстэрства праявілася ўжо ў першых фільмах: «Сямёра смелых» (1936), «Камсамольск» (1938), «Настаўнік» (1939), «Маскарад» (1941). У фільмах, прысвечаных сучаснасці, — шматгранны паказ жыцця, псіхал. паглыбленыя вобразы, філас. роздум, высокае майстэрства рэжысуры і акцёрскага ансамбля: «Людзі і звяры» (1962), «Журналіст» (1967), «Каля возера» (1970), «Кахаць чалавека» (1973). Значнае месца ў творчасці Герасімава займаюць экранізацыі літ. твораў: «Маладая гвардыя» (1948, паводле А.Фадзеева), «Ціхі Дон» (1957—58, паводле М.Шолахава), «Чырвонае і чорнае» (1976, паводле Стэндаля), «Юнацтва Пятра» і «У пачатку слаўных спраў» (1981, паводле А.Талстога). У 1984 паставіў фільм «Леў Талстой», дзе выканаў гал. ролю. Аўтар сцэнарыяў амаль усіх сваіх фільмаў. З 1931 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (цяпер носіць яго імя), кіраваў аб’яднанай акцёрска-рэжысёрскай майстэрняй. Ленінская прэмія 1984, Прэмія Ленінскага камсамола 1970, Дзярж.прэмііСССР 1941, 1949, 1951, 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Іван Сямёнавіч) (24.3.1900, с. Мар’янаўка Васількоўскага р-на Кіеўскай вобл. — 21.12.1993),
расійскі і ўкраінскі спявак (лірычны тэнар). Нар.арт.СССР (1940). Герой Сац. Працы (1980). Вучыўся ў Кіеўскім муз.-драм. ін-це (1917—19). З 1924 у оперных т-рах Палтавы, Харкава, Свярдлоўска. У 1926—54 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Высокае драм. дараванне, пеўчае майстэрства, эмацыянальная цеплыня і шчырасць выканання дазволілі яму стварыць вак.-сцэн. вобразы, якія ўвайшлі ў гісторыю опернага мастацтва: Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Берандзей («Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Лаэнгрын («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Фауст, Рамэо («Фауст», «Рамэо і Джульета» Ш.Гуно), Ўладзімір («Князь Ігар» А.Барадзіна), Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні); выканаў партыі Ленскага, Альфрэда, Фауста, Андрэя і Альмавівы ў пастаноўках (усяго 11 спектакляў) Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі ў 1953. Арганізатар і кіраўнік (1938—41) канцэртнага ансамбля оперы. Дзярж.прэмііСССР 1941, 1949.
Літ.:
Кузнецова А.С. Народный артист Страницы жизни и творчества И.С.Козловского. М., 1964.
І.С.Казлоўскі.І.Казлоўскі ў ролі Альмавівы з Т.Ніжнікавай пасля спектакля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІ́ЦА (Пётр Леанідавіч) (8.7.1894, г. Кранштат, Расія—8.4.1984),
савецкі фізік, адзін з заснавальнікаў фізікі нізкіх тэмператур і фізікі моцных магнітных палёў. Акад.АНСССР (1939, чл.-кар. 1929) і многіх замежных АН і навук. т-ваў. Двойчы Герой Сац. Працы (1945, 1974). Скончыў політэхн.ін-т у Петраградзе (1918). У 1921—34 у навук. камандзіроўцы ў Вялікабрытаніі, дзе праводзіў даследаванні пад кіраўніцтвам Э.Рэзерфарда. Арганізатар і першы дырэктар (1935—46 і з 1955) Ін-та фіз. праблем АНСССР. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы і тэхніцы звышмоцных магн. палёў, фізіцы і тэхніцы нізкіх т-р, электроніцы вял. магутнасцей, фізіцы высокатэмпературнай плазмы. У 1928 выявіў у моцных магн. палях лінейную залежнасць эл. супраціўлення шэрагу металаў ад напружанасці поля (Капіцы закон). Адкрыў звышцякучасць вадкага гелію (1938). Распрацаваў спосаб звадкавання паветра пры дапамозе турбадэтандэра, новы тып магутнага звышвысокачастотнага генератара. Устанавіў, што пры высокачастотным разрадзе ў шчыльных газах утвараецца стабільны плазменны шнур з т-рай электронаў 105—106 К. Дзярж.прэмііСССР 1941, 1943. Нобелеўская прэмія 1978. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1959.
Тв.:
Эксперимент. Теория. Практика: Ст. и выступл. 4 изд. М., 1987.
савецкі матэматык і механік, адзін з стваральнікаў выліч. матэматыкі, выліч. тэхнікі і некат. раздзелаў аўтам. кіравання. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1943) і шэрагу замежных АН, прэзідэнт АНСССР (1961—75). Тройчы Герой Сац. Працы (1956, 1961, 1971). Брат Г.У.Келдыша. Скончыў Маскоўскі ун-т (1931). Працаваў у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це, Маскоўскім ун-це, Матэм. ін-це АНСССР; з 1953 дырэктар Ін-та прыкладной матэматыкі АНСССР. У галіне матэматыкі фундаментальныя даследаванні па тэорыі функцый сапраўднай і камплекснай пераменнай, тэорыі патэнцыялаў, набліжаных метадах інтэгравання дыферэнцыяльных ураўн., функцыян. аналізе і інш. У галіне механікі працы па тэорыі неўсталяванага руху цел у вадкасці, уплыве сціскальнасці на абцякальнасць цел, тэорыі хвалевых рухаў і пругкіх ваганняў у паветр. патоку, дынамічнай трываласці і вібрацыі самалёта, ваганнях і аўтаваганнях авіяц. канструкцый. Кіраваў шэрагам сав.касм. праграм, у т. л. палётамі чалавека ў космас. Ленінская прэмія 1957, Дзярж.прэмііСССР 1942, 1946. Залатыя медалі імя М.В.Ламаносава АНСССР (1976) і імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР (1972).
Тв.:
Избр. труды: Математика. М., 1985;
Избр. труды: Механика. М., 1985;
Избр. труды: Ракетная техника и космонавтика. М., 1988.
расійскі вучоны ў галіне энергетыкі і цеплафізікі, дзярж. дзеяч. Акад.Рас.АН (1962, чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1936). Працаваў у Бюро прамацечнага котлабудавання, Маскоўскім энергет. ін-це (з 1952 праф.). З 1955 нам. старшыні Дзярж.к-та па новай тэхніцы пры СМСССР, у 1955—62 заг. аддзела ЦККПСС, у 1963—65 віцэ-прэзідэнт АНСССР, у 1965—88 нам. старшыні СМСССР, старшыня Дзярж.к-таСССР па навуцы і тэхніцы, акад.-сакратар Аддз. фізіка-тэхн. праблем энергетыкі АНСССР. Навук. працы па цеплафіз. уласцівасцях розных рэчываў (у т. л. вады і пары), тэрмадынамічных уласцівасцях цвёрдых рэчываў пры высокіх т-рах, па стварэнні МГД-генератараў. Ленінская прэмія 1959, Дзярж.прэмііСССР 1951, 1976.
Тв.:
Термодинамические свойства газов. М., 1953 (у сааўт.);
Тяжелая вода. М.; Л., 1963 (у сааўт.);
Исследование термодинамических свойств веществ. М.; Л., 1963 (разам з А.Я.Шэйндліным);
Термодинамика растворов. 2 изд. М., 1980 (разам з А.Я.Шэйндліным, Э.Э.Шпільрайнам);
Техническая термодинамика. 4 изд. М., 1983 (разам з В.У.Сычовым, А.Я.Шэйндліным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧКО́ЎСКІ,
(Kruczkowski) Леан (28.6.1900, г. Кракаў, Польшча — 1.8.1962), польскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Скончыў Вышэйшую прамысл. школу ў Кракаве (1918). У 2-ю сусв. вайну ў лагеры ваеннапалонных у Германіі. Ў 1945—48 нам. міністра культуры і мастацтва ПНР. Літ. дзейнасць пачаў у 1918. У першым зб. вершаў «Молаты над светам» (1928) адлюстраваў крах ідэалаў маладога пакалення Польшчы. У рэаліст.гіст. рамане «Кардыян і хам» (1932) асэнсоўвае ролю шляхты ў паўстанні 1830—31. Раман «Паўлінава пер’е» (1935) пра галіцыйскую вёску напярэдні 1-й сусв. вайны. Раман «Цянёты» (1937), п’еса «Немцы» (паст. 1949; Дзярж. прэмія Польшчы 1950) антыфаш. накіраванасці. У п’есах «Помста» (1948), «Юльюш і Этэль» (1954), «Наведванне» (1955), «Першы дзень свабоды» (1960), «Смерць губернатара» (1961) філас.-псіхал. і маральная праблематыка. У зб.апавяд. «Эскізы з пекла праўдзівых людзей» (1963) гістарызм спалучаны з маральнымі аспектамі. Аўтар публіцыстычных кніг «У атмасферы дыктатуры» (1938), «Сустрэчы і супастаўленні» (1950), «Сярод сваіх і чужых» (1954) і інш.Дзярж.прэміі Польшчы 1950, 1955. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Я.Брыль, П.Пестрак, Я.Міско.