грузінскія мастакі; бацька і сын. Нарадзіліся ў Тбілісі.
Майсей (Масе) Іванавіч (2.2.1871—17.6.1953), жывапісец. Нар.маст.СССР (1953). Правадз.чл.АМСССР (1947). Герой Працы (1932). Праф. Тбіліскай АМ (1930—53). У 1922 арганізаваў у Тбілісі Нар.маст. студыю. Аўтар твораў, прысвечаных нар. побыту, гісторыі Грузіі, партрэтаў: «Мцхетоба» (1899—1901), «Партрэт маці» (1904—05), «Ліст з фронту» (1942), «Песня перамогі» (1948).
Іраклій Майсеевіч (27.3.1902—1985), графік, жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1951). Нар.маст. Грузіі (1980). Вучыўся ў свайго бацькі Майсея Т. Скончыў Тбіліскую АМ (1930). Аўтар плакатаў, якім уласцівы эмацыянальнасць, прызыўныя сіла («Радзіма-Маці заве!», 1941), ілюстрацый да паэмы Шата Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» (1937) і кнігі «Гісторыя Грузіі» (1950), жывапісных карцін. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1948, 1949, 1951.