СТРУМІ́НСКІ Уладзімір Васілевіч (29.4.1914. г. Арэнбург, Расія —22.2.1998),
расійскі вучоны ў галіне аэрадынамікі, лятальных апаратаў і тэарэт. асноў самалётабудавання. Акад.Рас.АН (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Маскоўскі ун-т (1938). З 1966 дырэктар Ін-та тэарэт. і прыкладной механікі Сібірскага аддз.АНСССР, з 1971 у Ін-це праблем механікі Рас.АН. Навук. працы па віхравой тэорыі крыла. нелінейнай тэорыі ўстойлівасці, дынамічнай тэорыі турбулентнасці, кінетычнай тэорыі газаў, паляпшэнні лётных якасцей самалётаў. Стварыў тэорыі слізгальных і стрэлападобных крылаў, нестацыянарнага пагранічнага слоя. Даследаваў умовы пераадолення гукавога бар’еру, уплыў нестацыянарнасці на адрыў і абцяканне цел. Абагульніў кінетычную тэорыю Больцмана для апісання нераўнаважна-неаднародных асяроддзяў у моцных ударных хвалях і турбулентных патоках. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948. Залаты медаль імя М.Я.Жукоўскага.