ТРАФІМУ́К Андрэй Аляксеевіч (16.8.1911, в. Хветкавічы Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 1999),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953).
Герой Сац. Працы (1944). Скончыў Казанскі ун-т (1933). З 1953 ва Усесаюзным нафтагазавым НДІ (з 1955 дырэктар). З 1957 дырэктар Ін-та геалогіі і геафізікі Сіб.аддз.АНСССР, з 1958 нам. старшыні Сіб.аддз.АНСССР, з 1963 чл. прэзідыума АНСССР. З 1988 саветнік прэзідыума АНСССР. Навук. працы па тэктоніцы і нафтагазаноснасці Волга-Уральскага нафтагазаноснага басейна і нафтагазаноснасці Д. Усходу. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950. Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1994.
Тв.:
Нефтеносность палеозоя Башкирии М.; Л., 1950;
Миграция рассеянных битумоидов. Новосибирск, 1971 (разам з У.С.Вышамірскім, А.Э.Кантаровічам);
Геология нефти и газа Западаой Сибири. М., 1975 (у сааўт.).