французскі жывапісец; заснавальнік неаімпрэсіянізму. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1878—79). Працаваў пераважна ў Парыжы. Сюжэты ранніх твораў блізкія традыцыям барбізонскай школы: сельскія віды і сяляне за працай. Пазней пад уплывам імпрэсіяністаў запазычыў у іх тэхніку і тэмы. Першы значны твор — «Купанне ў Аньеры» (1884). У карціне «Нядзеля пасля паўдня на востраве Гранд-Жат» (1886) упершыню выкарыстаў тэхніку пуантылізму. У творах імкнуўся стварыць «лагічную навуковую і жывапісную» сістэму, з дапамогай якой імкнуўся надаць карціне гармонію і ўзгодненасць колеру: «Парад» (1888), «Канкан» (1890), «Цырк» (1891). Пераважную большасць яго работ складаюць пейзажы, марскія віды, у якіх дакладныя натурныя назіранні спалучаюцца з рытмічнай кампазіцыяй: пейзажы Порт-ан-Бесена (1888), Кратуа (1889), Граўліна (1890). Яго маст. канцэпцыі паўплывалі на фавістаў, кубістаў, ням. экспрэсіяністаў і італьян. футурыстаў і інш.
Літ.:
Ж.Сёра. П.Синьяк. Письма. Дневники..: Пер. с фр.М., 1976;
Перрюшо А. Жизнь Сёра: Пер. с фр.М., 1992.
Я.Ф.Шунейка.
Ж.Сёра. Нядзеля пасля паўдня на востраве Гранд-Жат. 1886.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМУ́УЛ (Smuul) Юхан (18.2.1922, в. Когува на в-ве Муху, Эстонія — 13.4.1971),
эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1965). Друкаваўся з 1943. Аўтар зб-каў вершаў «Суровае юнацтва» (1946), «Брыгада хлопцаў з Ярвесуу» (1948), «Каб яблыні цвілі», «Вершы. Паэмы» (абодва 1951; за апошні Дзярж. прэмія СССР 1952), паэм «Сын буры» (1947), «Я — камсамолец» (1953) і інш. Нарысы і навелы з жыцця калг. вёскі ў зб. «Лісты з сяла Сыгедатэ» (1955). Найб.значны твор — дзённік падарожжа ў Антарктыду «Лядовая кніга» (1958, Ленінская прэмія 1961). Да яго блізкая аповесць «Японскае мора, снежань» (1963). Аўтар п’ес «Атлантычны акіян» (паст. 1956), «Леа» (1959), «Кіхнускі Йынь, або Дзікі капітан» (паст. 1964), «Удава палкоўніка» (паст. 1966), «Жыццё пінгвінаў» (1969), сатыр. «Маналогаў» (1968) і інш. На бел. мову асобныя яго вершы перакладалі В.Вітка, В.Дашкевіч, В.Зуёнак, В.Шымук, аповесці — С.Міхальчук.
Тв.:
Бел.пер. — Мурка-марак. Мн., 1979;
Рус.пер. — Морские песни: Стихи и поэмы. М., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕГ,
цвёрдыя ападкі атмасферныя ў выглядзе сняжынак — снежных (ледзяных) крышталёў, разнастайных па форме, але з гексаганальнай асновай (шасцівугольная пласцінка, зорачка і інш.). Пры штылі і т-ры каля 0 °C сняжынкі зліпаюцца і ўтвараюць камякі дыяметрам да некалькіх сантыметраў. Ва ўмераных і высокіх шыротах С. — тыповы зімовы від ападкаў, які ўтварае снегавое покрыва. На Беларусі С. можа выпадаць з канца вер. да мая. У пераходныя месяцы можа спалучацца з дажджом (гл.Мяшаныя ападкі). Сярэдняя колькасць сутак са снегападам (0,1 мм/сут ці больш) складае ад 55 на ПдЗ да 82 на ПнУ і У. Сярэдняя працягласць выпадзення С. 8—9 гадз за суткі на Пд і 10—11 гадз на Пн. На працягу сутак у выглядзе С. звычайна выпадае 2—3 мм ападкаў (у пераліку на слой вады), або 2—3 кг на 1 м². Макс. зарэгістраваная ў 2-й пал. 20 ст. сутачная колькасць сухога С. склала 36,8 мм (18.1.1970, ст. Пружаны). Значны снегапад і асабліва мяцеліца пагаршаюць бачнасць. Вял. снегапады абломліваюць галіны дрэў у лясах і садах, парушаюць рух транспарту. Гл. таксама Снегавое покрыва, Снегазатрыманне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАКА́Й (Trakai), Трокі,
горад на Пд Літвы, паміж Тракайскімі азёрамі. 6,1 тыс.ж. (2001). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Прам-сцьхарч. і мясцовая. Турыстычны цэнтр. Ландшафтны заказнік.
Засн. ў канцы 12 ст. У 14—15 ст.значныпаліт. цэнтр ВКЛ, рэзідэнцыя вял. князёў — з 1320 Гедзіміна, з 1341 Кейстута, потым Вітаўта, які перасяліў сюды караімаў (жывуць у Т. і цяпер). У 1409 атрымаў гар. права. У 1413—1795 адм. цэнтр Трокскага ваяводстваВКЛ. З 1795 у Рас. імперыі, адм. цэнтр Трокскага пав. Віленскай губ. (1795—97, 1801—1920). У 1920—22 у Сярэдняй Літве, з 1922 у складзе Польшчы, з кастр. 1939 у Літ. Рэспубліцы. З часоў сярэдневякоўя некат. ч. насельніцтва горада складаюць беларусы.
Старая ч. горада (сфарміравалася да 15 ст.) з’яўляецца помнікам горадабудаўніцтва. Захаваліся рэшткі замка 13 ст. на паўвостраве, Тракайскі замак, касцёл Вітаўта (1409, перабудаваны ў 18 ст. ў стылі барока), руіны кляштара бернардзінцаў (17—18 ст.), кінеса (храм караімаў; 1-я пал. 19 ст.), палац Тышкевічаў (1896, арх. І.Хус) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУЛУ́ЗА (Toulouse),
горад на Пд Францыі. Адм. ц. дэпартамента Верхняя Гарона. Каля 400 тыс.ж., з прыгарадамі каля 550 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Гарона. Аэрапорт. Прам-сць: авіяц., ракетна-касм., радыёэлектронная, хім., лёгкая, харчасмакавая. Ун-т. Нац. цэнтр касм. даследаванняў. Музеі. Арх. помнікі 11—18 ст., у т. л. раманскі касцёл (11—13 ст.), раманска-гатычны сабор (12—16 ст.).
У старажытнасці паселішча кельтаў. Паміж 120—100 да н.э. заваявана Рымам. У 419—508 н.э. сталіца каралеўства вестготаў, потым пад уладай франкаў. У 9—13 ст. сталіца Тулузскага графства, а пасля далучэння графства да каралеўскага дамена (1271) Т. — гал. горад прав. Лангедок; значны гандлёва-рамесны цэнтр. Цэнтр руху альбігойцаў, у час Альбігойскіх войнаў 1209—29 узята ў 1215 крыжакамі. У 1229 засн.ун-т. У час рэлігійных войнаў у горадзе створана мясц. каталіцкая ліга, у 1572 адбылася разня гугенотаў. У 1814 у Т. англ. армія А.Уэлінгтана перамагла войскі маршала Н.Сульта. У 2-ю сусв. вайну акупіравана ням. фашыстамі, у жн. 1944 вызвалена сіламі руху Супраціўлення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЎЛС, Фаўлз (Fowles) Джон (н. 31.3.1926, г. Лі-он-Сі, Вялікабрытанія), англійскі пісьменнік. Скончыў Оксфардскі ун-т (1950). Да 1963 выкладаў ва ун-тах Францыі, Грэцыі, Англіі. Аўтар раманаў «Калекцыянер» (1963, экранізаваны ў 1965), «Вяшчун» (1965, 2-я рэд. 1977), кн. «Арыстос» (1964), якія склалі своеасаблівы трыпціх, дзе ўвасоблены філас. ідэі Ф. і яго маст. прыёмы — уласнае трактаванне чалавечай свабоды, яе межаў і адказнасці, сувязей паміж каханнем, самапазнаннем і свабодай выбару. Найб.значны раман «Палюбоўніца французскага лейтэнанта» (1969, экранізаваны ў 1981) напісаны ў традыцыях «віктарыянскай прозы»; у ім і «рамане дарогі» «Капрыз» (1985) апусташальнай маралі ўсёдазволенасці проціпастаўлены маральна-этычныя каштоўнасці мінулага. Раманы «Дэніэл Марцін» (1977) і «Мантыса» (1982) пра лёс інтэлігента на фоне крызіснай гісторыі. Аўтар зб. навел «Вежа з чорнага дрэва» (1974), кн. «Кароткая гісторыя Лайм-Рыджыс» (1983), зб. эсэ «Чарвяточына» (1998) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Башня из черного дерева;
Элидюк;
Загадка. М., 1980;
Коллекционер. М., 1991;
Любовница французского лейтенанта. М., 2001.
Літ.:
Саруханян А.П. Джон Фаулз // Английская литература, 1945—1980. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ БАТАНІ́ЧНЫ САДНацыянальнай АН Беларусі.
Засн. ў 1932 у Мінску, з 1967 на правах НДІ. Пл. 144,7 га (з іх 90,9 га у Мінску). Калекцыйны фонд каля 10 тыс. відаў, форм, сартоў раслін: аранжарэйных, дрэвава-кустовых, кветкава-дэкар., лек., нетрадыц. кармавых і пладова-ягадных. Экспазіцыі: дэндрарый з батаніка-геагр. сектарамі Беларусі, Далёкаўсх. краю і Усх. Азіі, Паўн. Амерыкі, Еўропы і Сібіры, Каўказа, Крыма, Сярэдняй Азіі; кветкава-дэкар. раслін з самаст. садамі (ружоўнік, цюльпаннік, вяргіннік, бэзавы сад); ландшафтны парк; экалогіі раслін; біялогіі раслін; ахоўных раслін. Асн. кірункі даследаванняў: інтрадукцыя і акліматызацыя раслін; навук. асновы зялёнага буд-ва і аховы навакольнага асяроддзя; біяхімія і біятэхналогія раслін. Значны ўклад у развіццё навук. дзейнасці Ц.б.с. зрабілі С.П.Мельнік, М.Дз.Несцяровіч, М.У.Смольскі, У.М.Рашэтнікаў, Я.А.Сідаровіч, І.Н.Рахцеенка, М.А.Кудзінаў і інш.
Літ.:
Итоги интродукции растений в Белорусской ССР (к 50-летию ЦБС АНБССР). Мн., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛЕ́НСКІ Іосіф Міхайлавіч (1756, б. маёнтак Свентарэчча Шавельскага пав., Літва —23.3.1813),
бел. публіцыст эпохі Асветніцтва. Дзяцінства прайшло ў в. Малыя Прудкі на Мазыршчыне (Гомельская вобл.). Вучыўся ў школе мернікаў у Гродне. Працаваў пісарам, землямерам, бухгалтарам, сплаўшчыкам лесу, каморнікам на Мазыршчыне і Полаччыне (Віцебская вобл.). У пач. 1790-х г. часта бываў у Пецярбургу, дзе ў 1794 арыштаваны. Прыняў праваслаўе і сасланы ў Салавецкі манастыр (пад імем Аляксей). У 1801 пасля выхаду з манастыра ўступіў у секту скапцоў. Аўтар рукапісных (на польскай мове) маніфестаў «Пераклад польскага права, усенародна складзенага» (дапаўняўся «Прысягай караля»), «Адозва да народа — агульных сабраццяў нашых» і інш., у якіх выступаў супраць прыгоннага права, заклікаў змагацца за «вольнасць», выказваўся за дэмакр. рэспубліку. Найб.значны яго твор на рус. мове з асобнымі беларусізмамі і паланізмамі «Благавесць да Ісраіля Расійскага». У шэрагу твораў (усе рукапісныя) крытыкаваў рэлігію, падтрымліваў рэліг.-апазіц. рух (старавераў). Рукапісы захоўваюцца ў Рас.дзярж. архіве стараж. актаў у Маскве.
Літ.:
Фруменков Г. Узники Соловецкого монастыря. 4 изд. Архангельск, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫЯЦЫ́ЙНАЕ ЗЛІЧЭ́ННЕ,
раздзел матэматыкі, які вывучае тэорыю экстрэмуму (найбольшых ці найменшых значэнняў) функцыяналаў, залежных ад адной ці некалькіх функцый, падпарадкаваных пэўным абмежаванням. Узнікла ў 18 ст. на аснове прац. Л.Эйлера і Ж.Лагранжа як развіццё метадаў рашэння экстрэмальных задач механікі і фізікі. Першымі былі задачы аб брахістахроне, паверхнях вярчэння, знаходжанні геадэзічнай лініі і ізаперыметрычная задача (напр., знаходжанне замкнёнай плоскай лініі зададзенай даўжыні, якая абмяжоўвае найб. плошчу).
Варыяцыйнае злічэнне грунтуецца на паняцці варыяцыі (абагульненне паняцця дыферэнцыяла на выпадак функцыяналаў; адсюль назва). Гал. пытанні даследаванняў класічнага варыяцыйнага злічэння — умовы існавання і метады знаходжання экстрэмальных функцый, а таксама неабходныя і дастатковыя ўмовы, якія яны павінны задавальняць. Значны ўклад у распрацоўку і развіццё варыяцыйнага злічэння зрабілі А.Лежандр, К.Веерштрас, Д.Гільберт, ням. матэматыкі К.Якобі, К.Каратэадоры і інш. Абагульненнем задач класічнага варыяцыйнага злічэння з’яўляюцца задачы аптымальнага кіравання, даследаванні якіх пачаліся ў 1950-я г. (Л.С.Пантрагін, Р.В.Гамкрэлідзе, У.Р.Балцянскі), на Беларусі вядуцца з 1960-х г. (Р.Габасаў і Ф.М.Кірылава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРА́Т,
горад у Афганістане, у аазісе, які арашае р. Герыруд. Адм. ц. правінцыі Герат. Каля 200 тыс.ж. (1994). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Эканам. цэнтр зах.ч. краіны. Бавоўна-ачышчальныя, тэкст. і харч. прадпрыемствы. Саматужныя промыслы (тканіны, дываны). Гандаль каракулем і інш.с.-г. прадукцыяй. Арх. помнікі 12—15 ст. — цытадэль, маўзалеі, мячэці. У Гераце ў 15 ст. ўзнікла Герацкая школа мініяцюрнага жывапісу.
Заснаванне Герата прыпісваюць Аляксандру Македонскаму (адсюль назва ў грэч. крыніцах Александрыя-Арыяна ці Александрыя Арыйская, сучасная назва з часоў праўлення Сасанідаў). Пасля смерці Аляксандра Македонскага паслядоўна ў складзе стараж. і сярэдневяковых дзяржаў Сярэдняга Усходу. Пры Сасанідах і ў эпоху Халіфата значны горад, пры Саманідах — адзін з гал. гарадоў Харасана. У 1221 зруйнаваны манг. войскамі, да 1236 адноўлены. У 13—14 ст. Герат — сталіца дзяржавы Куртаў. Росквіт прыпадае на 15 ст. пры Цімурыдах, калі Герат стаў буйнейшым гандл., рамесніцкім і культ. цэнтрам на Сярэднім Усходзе. У 16 ст. заваяваны Сефевідамі, з 1716 у складзе Герацкага княства. У 1732 захоплены Надзір-шахам, з 1747 у складзе Дуранійскай дзяржавы. У 19 ст. цэнтр Герацкага княства, прадмет спрэчкі паміж Афганістанам і Іранам, Англіяй і Іранам. У 1863 Дост Мухамед канчаткова далучыў Герат да Афганістана.