ТРАКА́Й (Trakai),
Трокі, горад на Пд Літвы, паміж Тракайскімі азёрамі. 6,1 тыс. ж. (2001). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Прам-сць харч. і мясцовая. Турыстычны цэнтр. Ландшафтны заказнік.
Засн. ў канцы 12 ст. У 14—15 ст. значны паліт. цэнтр ВКЛ, рэзідэнцыя вял. князёў — з 1320 Гедзіміна, з 1341 Кейстута, потым Вітаўта, які перасяліў сюды караімаў (жывуць у Т. і цяпер). У 1409 атрымаў гар. права. У 1413—1795 адм. цэнтр Трокскага ваяводства ВКЛ. З 1795 у Рас. імперыі, адм. цэнтр Трокскага пав. Віленскай губ. (1795—97, 1801—1920). У 1920—22 у Сярэдняй Літве, з 1922 у складзе Польшчы, з кастр. 1939 у Літ. Рэспубліцы. З часоў сярэдневякоўя некат. ч. насельніцтва горада складаюць беларусы.
Старая ч. горада (сфарміравалася да 15 ст.) з’яўляецца помнікам горадабудаўніцтва. Захаваліся рэшткі замка 13 ст. на паўвостраве, Тракайскі замак, касцёл Вітаўта (1409, перабудаваны ў 18 ст. ў стылі барока), руіны кляштара бернардзінцаў (17—18 ст.), кінеса (храм караімаў; 1-я пал. 19 ст.), палац Тышкевічаў (1896, арх. І.Хус) і інш.
Літ.:
Верцинкявичюс Ю.Ю. Тракай: [Альбом]. Вильнюс, 1981.
т. 15, с. 499
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)