зна́чны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
зна́чны |
зна́чная |
зна́чнае |
зна́чныя |
| Р. |
зна́чнага |
зна́чнай зна́чнае |
зна́чнага |
зна́чных |
| Д. |
зна́чнаму |
зна́чнай |
зна́чнаму |
зна́чным |
| В. |
зна́чны (неадуш.) зна́чнага (адуш.) |
зна́чную |
зна́чнае |
зна́чныя (неадуш.) зна́чных (адуш.) |
| Т. |
зна́чным |
зна́чнай зна́чнаю |
зна́чным |
зна́чнымі |
| М. |
зна́чным |
зна́чнай |
зна́чным |
зна́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
зна́чны, -ая, -ае.
1. Вялікі памерам, колькасцю, сілай.
Значныя страты.
У значнай ступені.
Значна (прысл.) больш.
2. Які мае вялікае значэнне, важны.
Значныя падзеі.
З. чалавек.
|| наз. зна́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зна́чны
1. (большой по размеру) значи́тельный; поря́дочный, изря́дный, соли́дный;
2. (важный) значи́тельный; зна́чимый;
адбылі́ся ~ныя падзе́і — произошли́ значи́тельные собы́тия;
3. разг. заме́тный;
ледзь ~ная ўсме́шка — едва́ заме́тная улы́бка;
◊ трыма́цца на ~най адле́гласці — держа́ться на почти́тельном расстоя́нии;
у ~най ме́ры — в значи́тельной ме́ре (сте́пени)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зна́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Вялікі намерам, колькасцю, сілай і пад. Значная частка. У значнай ступені. □ Малыя варожыя заслоны, якія трапляліся на шляху, — знішчалі [байцы]. Ад сустрэчы са значнымі сіламі ворага ўхілялася, заходзілі глыбей у лясы. Шамякін. Няма патрэбы ўсяму ўзводу ісці пад Доўгі Брод, .. тым болей, што для гэтага трэба зрабіць значны крук. Колас.
2. Важны па значэнню; істотны. Значныя падзеі. Значная роля. □ Астаючыся верным сабе, Кашын не прапускаў ніводнага больш-менш значнага сходу. Карпаў. // Разм. Які займае высокае становішча ў грамадстве; уплывовы. Ну, калі ўжо сам таварыш Верашчака... — прамовіў я такім тонам, быццам мне вельмі добра было вядома, якая гэта значная птушка — Верашчака. Васілёнак.
3. Разм. Бачны, прыметны. Вусны дзедавы складаліся ў ледзь значную ўсмешку. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
...значны, ‑ая, ‑ае.
Другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на колькасць лічбаў у ліку, напрыклад: адназначны, двухзначны, васьмізначны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прырабо́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.
Дадатковы заробак.
Значны п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уро́н, -у, м.
Страта, шкода.
Буран нанёс значны ў. гаспадарцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вялі́зны, -ая, -ае.
Вельмі значны па велічыні; надта вялікі.
Вялізнае дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асаблі́вы, -ая, -ае.
Адметны, не такі, як усе; больш значны, чым звычайна.
Асаблівае старанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
істо́тны, -ая, -ае.
Які складае сутнасць чаго-н.; значны, важны.
І. недахоп.
|| наз. істо́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)