Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНЕТАКАЛАРЫ́ЧНЫ ЭФЕ́КТ,
змена тэмпературы магнетыка пры адыябатным (цеплаізаляваным) змяненні напружанасці магнітнага поля, у якім знаходзіцца магнетык. Пры адыябатным размагнічванні (памяншэнні ) т-ра зніжаецца, пры адыябатным намагнічванні (павелічэнні ) — павышаецца. М.э. асабліва значны ў фера- і парамагнетыкаў (гл.Магнітнае ахаладжэнне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ААСПО́РА (ад аа... + спора),
спора некаторых ніжэйшых раслін (ааміцэтаў), што знаходзіцца ў спакоі. Утвараецца пры апладненні яйцаклеткі; мае значны запас пажыўных рэчываў і тоўстую шматслойную абалонку, якая ахоўвае ад неспрыяльных умоў (перасыханне вадаёма, холад і інш.). Пасля працяглага перыяду спакою прарастае зародкавым спарангіем або міцэліем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ АЎСТРАЛІ́ЙСКІ ЗАЛІ́Ў (Great Australian Bight),
заліў у Індыйскім ак., каля паўд. берагоў Аўстраліі і в-ва Тасманія. Пл. 1335 тыс.км². Глыб. да 5670 м. Ва ўсх.ч. — залівы Спенсер і Сент-Вінсент. Значныв-аў Кенгуру. Прылівы мяшаныя і сутачныя (да 3,6 м). Буйны порт — Адэлаіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІСПА́СТ (грэч. polyspaston ад polyspastos які нацягваецца многімі вяроўкамі),
грузападымальнае прыстасаванне з некалькіх рухомых і нерухомых блокаў, што агінаюцца канатам (тросам, вяроўкай). Дае значны выйгрыш у сіле. Выкарыстоўваецца як рабочы орган у грузападымальных машынах, а таксама самастойна на буд. і мантажных пляцоўках. Пры неабходнасці П. аб’ядноўваюць з лябёдкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНСА́ЛВІШ ((Goncąlves) Нуну) (каля 1425—92),
партугальскі жывапісец. У 1450—71 каралеўскі мастак. Яму прыпісваюць самы значны помнік партуг. мастацтва 15 ст. «Алтар св. Вінцэнта». Манум. характар кампазіцыі, тып алтара і манера пісьма сведчаць пра знаёмства яго аўтара з творамі Я. ван Эйка і інш.нідэрл. майстроў 15 ст.
Н.Гансалвіш. Размалёўка алтара св. Вінцэнта. 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБІ́ШЧАР (Барыс Яфімавіч) (сапр. Борух Хаймавіч; 21.7.1906, г. Віцебск — 11.8.1959),
бел. дзеяч цыркавога мастацтва. Засл. дз. маст. Беларусі (1956). Дырэктар цыркаў: Віцебскага (1931—33), Мінскага, Віцебскага, Магілёўскага, Гомельскага, Бабруйскага (1933—41), Омскага, Новасібірскага, Цюменскага, Свярдлоўскага (1941—47), Мінскага (1947—59). У 1937—40 адначасова дырэктар Гар.т-ра ў Віцебску. Зрабіў значны ўклад у развіццё цыркавога мастацтва Беларусі.
французскі кінарэжысёр. З 1932 асістэнт рэж. Ж.Рэнуара. Першы значны самастойны фільм — «Апошні козыр» (1942). Творчасць Бекера вылучалася стрыманасцю эмоцый, дакладнасцю і вытанчанасцю, цікавасцю да раскрыцця чалавечых характараў. Сярод лепшых фільмаў «Гупі — Чырвоныя Рукі» (1943), «Антуан і Антуанета» (1947), «Спатканне ў ліпені» (1949), «Залаты шлем» (1952), «Не чапай здабычу» (1954), «Манпарнас, 19» (1958), «Дзірка» (1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДМІРАЛЦЕ́ЙСТВА АСТРАВЫ́ (Admiralty Islands),
група вулканічных і каралавых астравоў на З Ціхага ак., у Бісмарка архіпелагу. Уваходзіць у склад Папуа—Новая Гвінея. Пл. 2072 км². Нас. 33,3 тыс.чал. (1978), папуасы. Выш. да 719 м. Найб.значныв-аў Манус (1,6 тыс.км²). Клімат трапічны, вільготны. Плантацыі какосавых пальмаў. Рыбалоўства. Гал. горад — Ларэнгау. Адкрыты ў 1527—29 ісп. мараплаўцам А.Сааведра.
грамадская культ.-асв.арг-цыя ў 1923—25. Засн. па ініцыятыве Бел. асацыяцыі пры Петраградскім с.-г. ін-це для вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры і рэв. руху Беларусі. Падтрымлівала сувязі з бел. вучоным А.Сержпутоўскім. Значны ўплыў на актыў асацыяцыі меў дзеяч бел.рэв. руху З.Жылуновіч. Рэарганізавана ў Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Ленінградзе.