СМУ́УЛ (Smuul) Юхан (18.2.1922, в. Когува на в-ве Муху, Эстонія — 13.4.1971),
эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1965). Друкаваўся з 1943. Аўтар зб-каў вершаў «Суровае юнацтва» (1946), «Брыгада хлопцаў з Ярвесуу» (1948), «Каб яблыні цвілі», «Вершы. Паэмы» (абодва 1951; за апошні Дзярж. прэмія СССР 1952), паэм «Сын буры» (1947), «Я — камсамолец» (1953) і інш. Нарысы і навелы з жыцця калг. вёскі ў зб. «Лісты з сяла Сыгедатэ» (1955). Найб. значны твор — дзённік падарожжа ў Антарктыду «Лядовая кніга» (1958, Ленінская прэмія 1961). Да яго блізкая аповесць «Японскае мора, снежань» (1963). Аўтар п’ес «Атлантычны акіян» (паст. 1956), «Леа» (1959), «Кіхнускі Йынь, або Дзікі капітан» (паст. 1964), «Удава палкоўніка» (паст. 1966), «Жыццё пінгвінаў» (1969), сатыр. «Маналогаў» (1968) і інш. На бел. мову асобныя яго вершы перакладалі В.Вітка, В.Дашкевіч, В.Зуёнак, В.Шымук, аповесці — С.Міхальчук.
Тв.:
Бел.пер. — Мурка-марак. Мн., 1979;
Рус.пер. — Морские песни: Стихи и поэмы. М., 1963;