ФАВО́РСКІ Аляксей Яўграфавіч (3.3.1860, г. Паўлава Ніжагародскай вобл., Расія — 8.8.1945),
расійскі хімік-арганік, заснавальнік хіміі ацэтыленавых злучэнняў, стваральнік навук. школы. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1921). Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1882), дзе і працаваў (з 1896 праф.). Адначасова ў 1897—1908 у Пецярбургскім хіміка-тэхнал. ін-це, з 1919 у Дзярж. ін-це прыкладной хіміі, у 1934—38 у Ін-це арган. хіміі АНСССР (яго заснавальнік і дырэктар). Рэдактар «Журнала Русского физико-химического общества» (з 1900) і «Журнала общей химии» (з 1931). Навук. працы па хіміі вытворных ацэтылену і цыклічных вуглевадародаў. Адкрыў ізамерызацыю ацэтыленавых вуглевадародаў (ацэтылен-аленавую перагрупоўку, 1887) — агульны метад сінтэзу ацэтыленавых і дыенавых вуглевадародаў, новы від ізамерызацыі α-галагенкетонаў у карбонавыя к-ты, іх эфіры або аміды пад уздзеяннем асноў — адпаведна шчолачаў, алкагалятаў або амінаў (рэакцыя, ці перагрупоўка Ф.; 1894) і рэакцыю атрымання трацічных ацэтыленавых спіртоў кандэнсацыяй ацэтыленавых вуглевадародаў з карбанільнымі злучэннямі (ацыклічнымі кетонамі, альдэгідамі) у прысутнасці асноў (рэакцыя Ф.; 1905). Атрымаў дыаксан і распрацаваў спосаб яго сінтэзу. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРАДЭ́Й (Faraday) Майкл (22.9.1791, Лондан — 25.8.1867),
англійскі фізік і хімік, заснавальнік вучэння аб эл.-магн. полі, адзін з заснавальнікаў электрахіміі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1824) Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1830). Адукацыю атрымаў самастойна. З 1813 асістэнт, з 1825 дырэктар лабараторыі і з 1827 праф. кафедры хіміі Каралеўскага ін-та. Навук. працы па электрычнасці, магнетызме, магнітаоптыцы і хіміі. Атрымаў бензол (1825), звадкаваны хлор (1826) і інш. газы. Выявіў хім. дзеянне эл. току, узаемасувязь паміж электрычнасцю і магнетызмам. Адкрыў электрамагнітную індукцыю (1831), пара- і дыямагнетызм, вярчэнне плоскасці палярызацыі святла ў магн. полі (гл.Фарадэя эфект). Устанавіў законы электролізу (гл.Фарадэя законы, Фарадэя пастаянная). Даказаў тоеснасць розных відаў электрычнасці, увёў паняцці эл. і магн. палёў, выказаў ідэю існавання эл.-магн. поля. Эксперыментальна даказаў закон захавання эл. зараду (1843), выказаў ідэю аб адзінстве ўсіх сіл прыроды (розных відаў энергіі) і іх узаемных пераўтварэннях. Яго імем названа адзінка эл. ёмістасці — фарад.
Тв.:
Рус.пер. — Силы материи и их взаимоотношения. М., 1940;
Экспериментальные исследования по электричеству. Т. 1—3. М.; Л., 1947—59;
История свечи. М., 1980.
Літ.:
Кудрявцев П.С. Фарадей. М., 1969;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М. 1970. С. 265—283.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХОЙЛ (Hoyle) Фрэд (24.6.1915, Бінглі, Вялікабрытанія — 20.8.2001),
англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1957), Каралеўскага астр.т-ва (1940; у 1971—73 прэзідэнт). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1969). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), дзе і працаваў (з 1967 дырэктар Ін-та тэарэт. астраноміі). З 1975 у Кардыфскім ун-це. Навук. працы па астрафізіцы, касмагоніі Сонечнай сістэмы, пазагалактычнай астраноміі. Прапанаваў мадэль стацыянарнага сусвету з бясконцым утварэннем рэчыва падчас яго расшырэння (1948), увёў тэрмін «Вялікі выбух» для пач. стадыі касмалагічнай эвалюцыі (1950). Пастуляваў асн. працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957, з М. і Дж.Бэрбіджамі, У.А.Фаўлерам). Выказаў гіпотэзу аб занясенні жыцця на Зямлю мікраарганізмамі з міжзоркавай прасторы (тэорыя пансперміі). Аўтар больш як 40 навук. і навук.-папулярных кніг, навук.-фантастычных раманаў. Каралеўскі медаль (1974). Яго імем названа малая планета.
Тв.:
Astronomical origins of life: Steps towards panspermia. Boston, 1999 (разам з Н.Ч.Вікрамасінгхам);
Рус.пер. — Нейтринные процессы и образование пар в массивных звездах и Сверхновых. М., 1967 (разам з У.Фаўлерам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫШЭ́ВІЧ Аркадзь Дзмітрыевіч (8.8.1912, в. Кулакі Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 18.1.1967),
бел. пісьменнік. Скончыў Кудымкарскае пед. вучылішча (1940). З 1930 настаўнік у Пермскай вобл., у 1950—57 дырэктар Насовіцкай і Свірскай школ у Мядзельскім р-не Мінскай вобл. Друкаваўся з 1926. Аўтар зб-каў апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), у якіх псіхалагічна тонка даследуе жыццё чалавека, раскрывае багацце і разнастайнасць яго эмацыянальнага свету. Раман «Світанне» (1955) пра палескую вёску першых паслякастр. гадоў, раман-хроніка «Засценак Малінаўка» (кн. 1—2, 1961—64) пра бел. вёску напярэдадні рэвалюцыі 1905—07. Творчасці Ч. ўласцівы дакладнае веданне вясковага побыту, сял. псіхалогіі, грунтоўная распрацаванасць вобразаў і малюнкаў бел. прыроды, аналітызм, багатая мова. Пісаў для дзяцей: цыкл апавяд. «Лета» (1940), аповесці «У адной сям’і» (1951), «На сажалках» (1954), зб.апавяд. «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958).
Тв.:
Выбр.тв.Т. 1—2. Мн., 1979;
Аўтабіяграфія // Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963.
Літ.:
Бугаёў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970;
Куляшоў Ф. Шлях да майстэрства // Полымя. 1972. № 8;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБА́ЙЛАЎ Віктар Іванавіч (н. 5.2.1931, в. Мікалаеўка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. юрыст. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1986), д-рюрыд.н. (1980), праф. (1982). Засл. дз. нав. Беларусі (1994). Скончыў БДУ (1959), працаваў у ім з 1961. З 1964 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (у 1974—94 заг. аддзела). З 1995 дырэктарН.-д. цэнтра дзярж. кадравай палітыкі і ўдасканалення дзярж. кіраўніцтва. З 1997 у Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь. З 2001 заг. аддзела Ін-та дзяржавы і права Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах дзярж. і сац.-культ.буд-ва, суверэнітэту, фарміравання грамадз. супольнасці і прававой дзяржавы, павышэння эфектыўнасці дзейнасці органаў дзярж. улады і кіравання. Удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятай на рэсп. рэферэндуме 24.11.1996), шэрагу інш.заканад. актаў.
Тв.:
Советское административное право: Управление социал.-культ. строительством. М., 1980 (у сааўт.);
Правовое регулирование социально-культурной деятельности. Мн., 1981;
Белорусская ССР: Статус, достижения, развитие. Мн., 1989 (у сааўт.);
Понятие и содержание социально-экономических прав и свобод // Вестн. молодежного науч. о-ва. 2000. №4;
Местное самоуправление в Республике Беларусь: состояние и перспективы развития // Журн. рос. права. 2002. №11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБАЛІ́Н Вісарыён Якаўлевіч (11.6.1902, г. Омск, Расія — 28.5.1963),
расійскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Расіі (1947). Д-р мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1928, кл. М.Мяскоўскага), з 1928 выкладаў у ёй (з перапынкам; з 1935 праф., у 1942—48 дырэктар). Яго творам уласцівы высакароднасць мелодыкі, пранікнёны лірызм, этычны пафас. Зрабіў вял. ўклад у развіццё сав. камернай і харавой музыкі. Сярод твораў: опера «Утаймаванне свавольніцы» (паст. 1957; у опернай студыі Бел. кансерваторыі 1965), кантаты, у т. л. «Масква» (1946); 5 сімфоній (1925—62); канцэрт для скр. з арк. (1940), канцэрціна для скр. і стр.арк. (1932; 2-я рэд. 1958) і для валторны і малога арк. (1930, 2-я рэд. 1959); 9 стр. квартэтаў (1923—63); хары a capella на вершы А.Пушкіна (1949), М.Танка (1950) і інш.; творы для голасу з фп.; рамансы, музыка да драм. спектакляў і кіно. Завяршыў і адрэдагаваў оперы «Сарочынскі кірмаш» і «Саламба» М.Мусаргскага, «Ваявода» П.Чайкоўскага, «Сімфонію на 2 рускія тэмы» М.Глінкі і інш. Сярод вучняў Ю.Аляксандраў, С.Губайдуліна, А.Пахмутава, К.Хачатуран, Ц.Хрэннікаў. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1947.
Літ.:
В.Я.Шебалин: Статьи. Воспоминания. Материалы. М., 1970;
Шебалина А. В.Я.Шебалин: Годы жизни и творчества. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЛЬЦ (Schultz) Тэадор Уільям (30.4.1902, г. Арлінгтан, ЗША — 26.2.1998),
амерыканскі эканаміст; прадстаўнік Чыкагскай школы ў палітэканоміі. Чл.Нац.АН ЗША, чл.-заснавальнік Нац. акадэміі адукацыі. Д-рн. па эканоміцы сельскай гаспадаркі. Вучыўся ў Калумбійскім і Вісконсінскім ун-тах. З 1943 праф. Чыкагскага ун-та (у 1952—73 заг. кафедры), дырэктарНац. бюро эканам. даследаванняў (1949—67), прэзідэнт Амер.эканам. асацыяцыі (з 1960). Навук. працы па праблемах эканомікі, выкарыстання прац. рэсурсаў у сельскай гаспадарцы ЗША і краін, якія сталі на шлях развіцця. Адзін з аўтараў тэорыі «чалавечага капіталу», паводле якой дынамічнасць і эфектыўнасць эканомікі залежаць ад інвестыцый у чалавека — на яго адукацыю і прафес. рост, у сферу аховы здароўя і навукі («Укладанні ў чалавечы капітал», 1971). На яго думку, адукацыя павышае прадукцыйнасць працы індывідуума і эканам. каштоўнасць яго часу («Эканамічная каштоўнасць адукацыі», 1963). Асабліва цікавіўся праблемамі адукацыі жанчын і моладзі, развіцця бедных агр. народаў («Меры для эканамічнага развіцця неразвітых краін», 1951). Аўтар прац «Пераўтвараючы традыцыйную сельскую гаспадарку» (1964), «Чалавечыя рэсурсы, чалавечы капітал» (1972), «Інвестыцыі ў людзей: Эканоміка якасці насельніцтва» (1981) і інш. Нобелеўская прэмія 1979 (з У.А.Льюісам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮО́Н Канстанцін Фёдаравіч (24.10.1875, Масква — 11.4.1958),
расійскі жывапісец, педагог. Нар.маст.СССР (1950). Правадз.чл.АМСССР (1947). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1898), у 1898—1900 выкладаў у ім, у 1900—17 ва ўласнай студыі ў Маскве (з І.Дудзіным). У 1952—55 праф. Маскоўскага маст. ін-та імя В.Сурыкава, у 1948—50 дырэктарНДІ тэорыі і гісторыі мастацтваў АМСССР. Чл. аб’яднанняў «Свет мастацтваў», Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі, адзін з заснавальнікаў «Саюза рускіх мастакоў». У сакавітай яркай жывапіснай манеры перадаваў пейзажы: «Веснавы сонечны дзень» (1910), «Сакавіцкае сонца» (1915), «Канец зімы. Поўдзень» (1919), «Расчыненае акно» (1947), «Раніца індустрыяльнай Масквы» (1949), жанравыя і гісторыка-рэв. карціны «Вясковае свята» (1910), «Парад Чырвонай Арміі» (1923), «Падмаскоўная моладзь» (1926), «Штурм Крамля ў 1917 годзе» (1947), «Парад на Краснай плошчы ў Маскве 7 лістапада 1941 года» (1942), арх. пейзажы стараж.-рус. гарадоў, партрэты. Аформіў оперы М.Мусаргскага «Барыс Гадуноў» у Т-ры Елісейскіх палёў у Парыжы (1912—13), «Хаваншчына» ў Вял. т-ры ў Маскве (1940) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНГ (Yang) Чжэньнін (н. 1.10.1922, г. Хэфэй, Кітай),
кітайска-амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1965), Кітайскай АН (1994), Рас.АН (1994) і інш. Скончыў ун-ты Цыньхуа ў Пекіне (1944) і Чыкагскі (1948). З 1949 у Ін-це перспектыўных даследаванняў у Прынстане, з 1966 праф. ун-та штата Нью-Йорк (у 1966—99 дырэктар Ін-та тэарэт. фізікі ун-та). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, квантавай тэорыі поля, стат. механіцы, фізіцы кандэнсаваных асяроддзяў, гісторыі фізікі. Прапанаваў (з Э.Фермі) першую састаўную мадэль элементарных часціц (мадэль Фермі—Я., 1949). Пабудаваў (з Р.Л.Мілсам) неабелеву калібровачную квантавую тэорыю поля (тэорыя Я.—Мілса, 1954). Тэарэтычна даказаў (з Лі Цзундао) незахаванне прасторавай цотнасці ў слабых узаемадзеяннях (1956), выказаў гіпотэзу аб захаванні камбінаванай цотнасці (1957; незалежна ад Л.Д.Ландау і А.Салама). Нобелеўская прэмія 1957 (з Лі Цзундао). Яго імем названа малая планета.
Тв.:
Selected Papers 1945—1980. San Francisco; New York, 1983; Рус.пер. — Элементарные частицы: Краткая история некоторых открытий в атомной физике. М., 1963; Эйнштейн и физика второй половины XX века // Успехи физ. наук. 1980. Т. 132, вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЫТКО́ Валерыян Апанасавіч (н. 18.1.1939, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл.),
расійскі вучоны-географ; пачынальнік стацыянарных ландшафтна-геахім. даследаванняў у Сібіры. Чл.-кар.Рас.АН (2000). Чл.Рус.геагр.т-ва (1961). Д-ргеагр.н. (1985), праф. (1986). Засл. дз. нав.Рас. Федэрацыі (1999). Скончыў Маскоўскі ун-т (1961). З 1961 у Ін-це геаграфіі Сіб.аддз.Рас.АН у г. Іркуцк (у 1968—2000 заг. лабараторыі, з 1969 нам. дырэктара, з 2000 дырэктар). Адначасова ў 1965—2000 у Іркуцкім ун-це (з 1986 праф.). Навук. працы па комплекснай фіз. геаграфіі, геахіміі навакольнага асяроддзя, мадэліраванні геасістэм, даследаваннях Прыбайкальскіх ландшафтаў. Высветліў заканамернасці паводзін рэчыва ў стэпавых і таежных геасістэмах. Даказаў векавую дыферэнцыяцыю хім. элементаў у ландшафтах у сувязі з іх тапалогіяй і яе ўплыў на біял. прадукцыйнасць ландшафтных фацый. Прапанаваў арыгінальныя прасторава-часавыя мадэлі прыродных рэжымаў геасістэм на аснове ландшафтна-геахім. паказчыкаў. Заснавальнік новага навук. кірунку ў фіз. геаграфіі — дынамікі рэчыва ў геасістэмах.
Тв.:
Топология лесных геосистем. Л., 1970 (у сааўт.);
Геохимические исследования метаболизма в геосистемах. Новосибирск, 1978;
Географическое изучение Азиатской России. Іркутск, 1997 (у сааўт.).