ЧАРНЫШЭ́ВІЧ Аркадзь Дзмітрыевіч (8.8.1912, в. Кулакі Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 18.1.1967),
бел. пісьменнік. Скончыў Кудымкарскае пед. вучылішча (1940). З 1930 настаўнік у Пермскай вобл., у 1950—57 дырэктар Насовіцкай і Свірскай школ у Мядзельскім р-не Мінскай вобл. Друкаваўся з 1926. Аўтар зб-каў апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), у якіх псіхалагічна тонка даследуе жыццё чалавека, раскрывае багацце і разнастайнасць яго эмацыянальнага свету. Раман «Світанне» (1955) пра палескую вёску першых паслякастр. гадоў, раман-хроніка «Засценак Малінаўка» (кн. 1—2, 1961—64) пра бел. вёску напярэдадні рэвалюцыі 1905—07. Творчасці Ч. ўласцівы дакладнае веданне вясковага побыту, сял. псіхалогіі, грунтоўная распрацаванасць вобразаў і малюнкаў бел. прыроды, аналітызм, багатая мова. Пісаў для дзяцей: цыкл апавяд. «Лета» (1940), аповесці «У адной сям’і» (1951), «На сажалках» (1954), зб.апавяд. «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958).
Тв.:
Выбр.тв.Т. 1—2. Мн., 1979;
Аўтабіяграфія // Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963.
Літ.:
Бугаёў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970;
Куляшоў Ф. Шлях да майстэрства // Полымя. 1972. № 8;