Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Аляксееў А. А. (дырэктар інстытута) 7/363
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ДЭ ((Bode) Вільгельм фон) (10.12.1845, г. Кальфёрдэ, Германія — 1.3.1929),
нямецкі гісторык мастацтва, музейны дзеяч. Працаваў у Берлінскіх маст. музеях: дырэктар аддзела хрысц. скульптуры (1880) і галерэі жывапісу (1890), ген.дырэктарДзярж.маст. збораў у Берліне (1905—20). Заснавальнік (1903) і дырэктар (1904—29) Кайзер-Фрыдрых музея ў Берліне (цяпер комплекс музея імя Бодэ). Даследаваў мастацтва італьян. Адраджэння, галандскага і фламандскага жывапісу («Рэмбрант», т. 1—8, 1897—1905), («Фларэнцінскія скульптары Рэнесансу», 1906—12, «Майстры галандскай і фламандскай школ», 1917, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРВАШЭ́ВІЧ (Мікалай Фёдаравіч) (н. 10.10.1934, в. Раздзялавічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. рэжысёр. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыў Ленінградскі ін-тт-ра, музыкі і кінематаграфіі (1961). З 1964 дырэктар Дома культуры ў Слоніме, адначасова рэжысёр, з 1967 і дырэктарнар.т-ра. З 1990 гал. рэжысёр і дырэктарСлонімскага беларускага драматычнага тэатра. Сярод пастановак: «Прымакі» Я.Купалы (1993), «Лекі ад кахання» (1992) і «Каханне з падманам» (1995) паводле п’ес У.Галубка «Пісаравы імяніны» і «Ветрагоны», «Хітрыкі бабы Ягі» А.Якімовіча і «Чырвоная Шапачка» Я.Шварца (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЧ (Язэп) (Іосіф) Ігнатавіч (16.9.1870, в. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 1934?),
дзеяч бел.нац.-вызв. руху, археолаг, педагог. Скончыў настаўніцкую семінарыю, Маскоўскі археал.ін-т (1914), вучыўся ў Маскоўскім юрыд. ін-це (1914—17). У 1917 адзін з лідэраў Беларускай народнай грамады. Дэлегат 1-га з’езда бежанцаў беларусаў (вер. 1917) і Усерас. з’езда бежанцаў з Беларусі (ліп. 1918) у Маскве. Адзін са стваральнікаў і дырэктарБудслаўскай беларускай гімназіі (1917—19). У 1919—20 у Маскве. У 2-й пал. 1920 заг.інфарм. аддзела ўпраўлення рэўкомаў Зах. фронту, дырэктар школы ў Будславе. З 1921 дырэктар Белпедтэхнікума ў Мінску, выкладчык археалогіі ў БДУ. З 1924 дырэктар музея ў Віцебску. У 1930 арыштаваны па т.зв. справе «Саюз вызвалення Беларусі», у 1931 высланы. Памёр у Башкортастане.
расійскі геолаг і петрограф. Акад.АНСССР (1925, чл.-кар. 1914). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1883). З 1892 праф. Тартускага ун-та, з 1902 — Вышэйшых жаночых курсаў у Пецярбургу, адначасова пецярбургскіх політэхн. ін-та (1902—30) і ун-та (з 1921). У 1925—29 першы дырэктар Глебавага ін-та АНСССР, у 1930—38 заснавальнік і дырэктар Петраграфічнага ін-та АНСССР, першы дырэктар Вулканалагічнай станцыі на Камчатцы. Навук. працы па тэарэт. петраграфіі (абгрунтаваў уяўленні аб петраграфічных правінцыях, даў хім. класіфікацыю горных парод), крышталяграфіі, мінералогіі, вулканалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБІ́ШЧАР (Барыс Яфімавіч) (сапр. Борух Хаймавіч; 21.7.1906, г. Віцебск — 11.8.1959),
бел. дзеяч цыркавога мастацтва. Засл. дз. маст. Беларусі (1956). Дырэктар цыркаў: Віцебскага (1931—33), Мінскага, Віцебскага, Магілёўскага, Гомельскага, Бабруйскага (1933—41), Омскага, Новасібірскага, Цюменскага, Свярдлоўскага (1941—47), Мінскага (1947—59). У 1937—40 адначасова дырэктарГар.т-ра ў Віцебску. Зрабіў значны ўклад у развіццё цыркавога мастацтва Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБА́ ((Gobat) Шарль Альберт) (21.5.1834, г. Трамлан, Швейцарыя — 16.3.1914),
швейцарскі паліт. дзеяч. Д-р права (1867). У 1889 уключыўся ў міжнар. рух за мір. З 1891 дырэктар Міжпарламенцкага бюро, якое каардынавала дзейнасць Міжпарламенцкага саюза ў розных краінах. З 1906 дырэктарМіжнар. бюро міру. Аўтар кн. «Еўрапейскі кашмар» (1911) аб небяспецы гонкі ўзбраенняў. Нобелеўская прэмія міру 1902 (разам з Э.Дзюкаменам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЁМІН (Іван Міхайлавіч) (н. 2.1.1915, в. Хацісіна Калужскай вобл., Расія — 13.1.1992),
гаспадарчы дзеяч, адзін з арганізатараў аўтамаб. прам-сці Беларусі. Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Маскоўскі тэкст.ін-т (1941). З 1944 на Мінскім аўтазаводзе: нам.гал. энергетыка, гал. энергетык, сакратар парткома, у 1959—74 дырэктар з-да. У 1974—82 ген.дырэктарвытв. аб’яднання «Белаўтамаз». Дзярж. прэмія СССР 1968 і 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́Н ((Cotton) Эжэні) (13.10.1881, г. Субіз, Францыя — 16.6.1967),
дзяячка франц. і міжнар. жаночага руху, вучоны-фізік. Д-рфіз.н. (1925). Скончыла жаночы Пед.ін-т у г. Сеўр (1904), выкладчыца, у 1936—41 дырэктар, з 1945 ганаровы дырэктар гэтага ін-та. Удзельніца франц. Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну (1940—44). З 1945 старшыня Міжнар.дэмакр. федэрацыі жанчын. З 1950 віцэ-старшыня, з 1959 чл. Прэзідыума Сусв. Савета Міру.