Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

юань, , м.

Грашовая адзінка Кітайскай Народнай Рэспублікі.

юбілей, , м.

  1. Гадавіна чыйго-н. жыцця, чыёй-н. дзейнасці, існавання каго-, чаго-н. (звычайна дзесяці-, дваццацігоддзе і пад.).

    • Пяцідзесяцігадовы ю. пісьменніка.
  2. Урачыстасці, прысвечаныя такой гадавіне.

    • Запрасіць на ю.

|| прым. юбілейны, .

  • Ю. медаль.
  • Юбілейныя дні.

юбіляр, , м.

Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца.

  • Акадэмік-ю.
  • Горад-ю.
  • Віншаваць юбіляра.

|| ж. юбілярка, .

ювелір, , м.

Майстар, які вырабляе прадметы мастацтва, упрыгожанні і пад. з каштоўных металаў, з каштоўнымі камянямі, або прадавец такіх прадметаў.

ювелірны, .

  1. Які мае адносіны да вырабаў з каштоўных металаў і камянёў.

    • Ювелірная майстэрня.
    • Ювелірныя вырабы.
  2. перан. Тонкі, дасканалы, такі, як у ювеліра; умела і старанна апрацаваны.

    • Ювелірная работа.
    • Ювелірнае выкананне.

югаславы, , м.

Насельніцтва Югаславіі.

|| ж. югаслаўка, .

|| прым. югаслаўскі, .

юда, і іуда, , м. (пагард.).

Здраднік (ад імені апостала Юды Іскарыёта, які, паводле евангельскай легенды, прадаў Ісуса Хрыста).

юдафоб, , м. (уст.).

Тое, што і антысеміт.

|| ж. юдафобка, .

|| прым. юдафобскі, .

юдоль, , ж.

  1. Даліна, лог (уст.).

  2. У некаторых выразах: месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі, а таксама ўвогуле пра жыццё з яго клопатамі і смуткам (уст. кніжн.).

    • Ю. смутку.
    • Ю. плачу.
    • Зямная ю.

юз, , м.

Слізганне колаў, якія перасталі круціцца.

  • Машына ідзе юзам.