Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заднік, , м.

  1. Частка абутку над абцасам, якая ахоплівае пяту.

  2. Дэкарацыя на заднім плане сцэны (спец.).

задобрыць, ; зак.

Выклікаць у каго-н. прыхільнасць да сябе падарункамі, паслугамі і пад.

|| незак. задобрываць, .

задок, , м.

Задняя частка якога-н. прадмета (звычайна пра павозку, мэблю).

  • Сесці ў задку калёс.
  • Цялячы з.

задоўга, прысл..

За многа часу перад чым-н., да чаго-н.

  • З. да пачатку заняткаў.

задоўгі, (разм.).

  1. Даўгаваты, даўжэйшы, чым трэба.

    • Задоўгая вяроўка.
  2. Занадта доўгі ў часе.

    • З. тэрмін.

задраіць, ; зак. (спец.).

Наглуха зачыніць.

  • З. люкі.

|| незак. задрайваць, .

задрамаць, ; зак.

Заснуць лёгкім сном, прыдрамнуць.

задрацца, ; зак.

  1. Адарваўшыся, загнуцца ўгору, залупіцца.

    • Кара на дрэве задралася.
  2. Загнуўшыся, падняцца ўверх (пра вопратку).

    • Кашуля задралася.
  3. Павесці сябе задзірыста.

    • З. ў кампаніі.

|| незак. задзірацца, .

задраць, ; зак.

  1. гл. драць.

  2. Адарваўшы, загнуць канцом у адваротны бок.

    • З. скурку на пальцы.
  3. Падняць угору, уверх.

    • З. галаву.
    • З. кашулю.

|| незак. задзіраць, .

задрыжаць, ; зак.

  1. Здрыгануцца, скалануцца.

    • Задрыжалі шыбы ў вокнах.
  2. Затрэсціся (ад хвалявання).

    • З. ад страху.