Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

убывание

ср. (уменьшение) памяншэнне, -ння ср., змяншэнне, -ння ср.

убыванне, -ння ср., спаданне, -ння ср., спад, род. спаду муж.

убывать

несовер.

1) (уменьшаться) меншаць, памяншацца, змяншацца

(о воде) убываць, спадаць

(о луне) убываць

(о здоровье, силе) падупадаць

дни убывают — дні меншаюць (карацеюць)

вода начала убывать — вада пачала убываць (спадаць, змяншацца)

к старости силы убывают — пад старасць сілы меншаюць (змяншаюцца, падупадаюць)

2) (выбывать) выбываць

(отбывать) адбываць

см. убыть

убывающий

1) прич. які (што) меншае, які (што) памяншаецца, які (што) змяншаецца

які (што) убывае, які (што) спадае

які (што) выбывае

які (што) адбывае

які (што) гіне

см. убывать

2) прил. меншаючы, спадаючы

убываючы

убывающая доза мед. — меншаючая доза

убывающая прогрессия мат. — убываючая прагрэсія

убывающая луна — убываючы месяц

убыль

жен. (уменьшение) змяншэнне, -ння ср.

(движение к уменьшению) спад, род. спаду муж.

(потери) страты, род. страт, ед. страта, -ты жен.

убыль личного состава — змяншэнне (страта) асабовага саставу

пополнение убыли в войсках — папаўненне страт у войсках

идти, пойти на убыль — ісці, пайсці на змяншэнне (на спад)

убыстрение

паскарэнне, -ння ср., паскорванне, -ння ср.

убыстрённый

разг. паскораны

убыстрить

совер. паскорыць

убыстриться

паскорыцца

убыстрять

несовер. паскараць, паскорваць

убыстряться

возвр., страд. паскарацца, паскорвацца