Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

свежени́на разг. свежына́, -ны́ ж., свежані́на, -ны ж.

свежепросо́льный свежапасо́лены, няда́ўна пасо́лены, маласо́льны.

свежесру́бленный то́лькі што ссе́чаны, няда́ўна ссе́чаны.

све́жесть ж.

1. све́жасць, -ці ж.;

2. (прохлада) халадо́к, -дку́ м., прахало́да, -ды ж., хо́лад, -ду м., я́дранасць, -ці ж., све́жасць, -ці ж.;

из окна́ пахну́ло све́жестью з акна́ паве́яла халадко́м (прахало́дай, све́жасцю); см. све́жий.

свеже́ть несов.

1. (становиться прохладнее) свяжэ́ць, халадне́ць, ядране́ць, станаві́цца (рабі́цца) свяжэ́йшым, халадне́йшым, (больш) я́драным, хало́дным; (усиливаться) мацне́ць;

на у́лице свеже́ет на дварэ́ свяжэ́е, ядране́е, стано́віцца больш све́жа (я́драна, хо́ладна);

ве́тер свеже́ет ве́цер мацне́е;

2. (становиться румянее, здоровее) свяжэ́ць, станаві́цца (рабі́цца) свяжэ́йшым, (больш) све́жым;

она́ с ка́ждым днём свеже́ет яна́ з ко́жным днём свяжэ́е (стано́віцца больш све́жай).

свежёванный разабра́ны;

све́жий

1. све́жы;

све́жий хлеб све́жы хлеб;

све́жая ры́ба све́жая ры́ба;

на све́жем во́здухе на све́жым паве́тры;

све́жее бельё све́жая бялі́зна;

све́жий след све́жы след;

све́жий цвет лица́ све́жы ко́лер тва́ру;

све́жие но́вости све́жыя наві́ны;

све́жие си́лы све́жыя сі́лы;

све́жий челове́к све́жы чалаве́к;

2. (прохладный) я́драны, халаднава́ты, све́жы;

све́жий ве́тер халаднава́ты (све́жы) ве́цер;

све́жая волна́ мор. (даво́лі) мо́цная хва́ля;

свежо́ в па́мяти до́бра по́мніцца;

свежо́ преда́ние, а ве́рится с трудо́м мно́га чу́ецца, ды ма́ла ве́рыцца.

свежина́ разг. свежына́, -ны́ ж., свежані́на, -ны ж.

свежо́ безл., в знач. сказ. я́драна, халаднава́та, све́жа;

на дворе́ свежо́ на дварэ́ я́драна (халаднава́та, све́жа).

свезённый

1. зве́зены, мног. пазво́жваны;

2. заве́зены, адве́зены; см. свезти́;