Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

засу́сливать несов., прост. (слюной) заслі́ньваць; (чем-л. жирным) зашмальцо́ўваць, зацухмо́льваць;

засу́сливаться возвр., страд. заслі́ньвацца; зашмальцо́ўвацца, зацухмо́львацца;

засу́слить сов., прост. (слюной) заслі́ніць, мног. пазаслі́ньваць; (чем-л. жирным) зашмальцава́ць, мног. пазашмальцо́ўваць, зацухмо́ліць, мног. пазацухмо́льваць;

засу́слиться заслі́ніцца, мног. пазаслі́ньвацца; зашмальцава́цца, мног. пазашмальцо́ўвацца, зацухмо́ліцца, мног. пазацухмо́львацца.

за́суха за́суха, -хі ж.

засухоусто́йчивость с.-х. засухаўсто́йлівасць, -ці ж.;

засухоусто́йчивый с.-х. засухаўсто́йлівы.

засу́ченный закаса́ны, мног. пазака́сваны; (подвёрнутый) падкаса́ны, мног. пападка́сваны;

засу́чивание зака́сванне, -ння ср.; падка́сванне, -ння ср.;

засу́чивать несов. зака́сваць; (подвёртывать) падка́сваць;