Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

заиме́ть сов., прост. займе́ць;

реши́л заиме́ть мотоци́кл вы́рашыў займе́ць матацы́кл.

заи́мка ж., ист. заі́мка, -кі ж.; (участок) за́ймішча, -шча ср.

заимода́вец юр., уст. пазыкада́ўца, -цы м., крэдыто́р, -ра м.

заимообра́зно нареч. у пазы́ку;

взять заимообра́зно пазы́чыць (у каго);

дать заимообра́зно пазы́чыць (каму);

заимообра́зный пазыко́вы; (взятый в долг) узя́ты ў доўг, пазы́чаны (у каго); (данный в долг) да́дзены ў доўг; пазы́чаны (каму).

заи́мствование в разн. знач. запазы́чанне, -ння ср.; (неоконч. действие) запазы́чванне, -ння ср.;

заи́мствованный запазы́чаны;

заи́мствовать

1. сов. запазы́чыць;

2. несов. запазыча́ць, запазы́чваць;

заи́мствоваться несов., страд. запазыча́цца, запазы́чвацца.

заинвентаризо́ванный заінвентарызава́ны;