Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сумбу́рность бязла́днасць, -ці ж., сумбу́рнасць, -ці ж.;

сумбу́рный бязла́дны, сумбу́рны.

су́меречные мн., сущ., зоол. змро́кавыя, -вых.

су́меречный змро́чны;

су́меречное состоя́ние мед. змро́чны стан;

су́мерки ед. нет

1. змрок, род. змро́ку м., змярка́нне, -ння ср., пры́цемак, -мку м.;

в су́мерках пры́цемкам;

2. перен. заняпа́д, -ду м.

су́мерничать несов., разг. право́дзіць шэ́рую (ша́рую) гадзі́ну.

суме́ть сов. здо́лець, змагчы́, патра́піць.

сумёт, см. сугро́б.

су́мка ж.

1. (дорожная, хозяйственная, дамская, военная и пр.) су́мка, -кі ж.; (сума) то́рба, -бы ж.; (котомка) ка́йстра, -ры ж.; (ранец) ра́нец, -нца м.;

2. анат., зоол., бот. су́мка, -кі ж.

су́мма в разн. знач. су́ма, -мы ж.;

су́мма двух слага́емых су́ма двух склада́емых;

вся су́мма челове́ческих зна́ний уся́ су́ма чалаве́чых ве́даў;

значи́тельная су́мма зна́чная су́ма;

в су́мме у су́ме;