Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стро́йно нареч.

1. (правильно) згра́бна; стро́йна;

2. (гармонично, согласно) зла́джана, стро́йна;

стро́йность

1. згра́бнасць, -ці ж.; стро́йнасць, -ці ж.;

2. зла́джанасць, -ці ж., стро́йнасць, -ці ж.;

3. стро́йнасць, -ці ж.; см. стро́йный;

стро́йный

1. (складный) згра́бны; стро́йны;

стро́йная фигу́ра згра́бная (стро́йная) фігу́ра;

2. (согласованный — о звуках) зла́джаны, стро́йны;

стро́йный хор зла́джаны (стро́йны) хор;

3. (правильно расположенный) стро́йны;

стро́йные ряды́ стро́йныя рады́.

стройплоща́дка (строи́тельная площа́дка) будпляцо́ўка, -кі ж. (будаўні́чая пляцо́ўка).

стройтре́ст (строи́тельный трест) будтрэ́ст, -та м. (будаўні́чы трэст).

стройуправле́ние (строи́тельное управле́ние)

1. (учреждение) будаўні́чае ўпраўле́нне;

2. (руководство) будаўні́чае кіраўні́цтва.

строка́I ж.

1. радо́к, -дка́ м.;

начина́ть с но́вой строки пачына́ць з но́вага радка́;

кра́сная строка́ но́вы радо́к;

2. (о ла́пте) радо́к, -дка́ м., пало́ска, -кі ж.;

чита́ть ме́жду строк чыта́ць памі́ж радко́ў;

строка́ в строку́ радо́к у радо́к.

строка́II ж., уст., обл. (овод) здрок, -ка м.

строкоме́р спец. радкаме́р, -ра м.

строкоотливно́й спец. радкаадліўны́.