Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

защемлённый зашчэ́млены, ушчэ́млены;

защемля́ть несов. (зажимать) зашчамля́ць, ушчамля́ць;

защемля́ться страд. зашчамля́цца, ушчамля́цца.

защёлка за́шчапка, -кі ж.

защёлкать сов.

1. (о пружине, замке и т. п.) зашчо́ўкаць, запстры́каць;

2. (кнутом, зубами) заля́скаць;

3. (языком) зацмо́каць;

4. (пальцами) запстры́каць;

5. (шпорами, каблуками) зацо́каць;

6. (орехи) пача́ць лу́скаць;

7. (о соловьях) зацёхкаць, зашчо́ўкаць;

защёлкивание зашчо́ўкванне, -ння ср.; зашчэ́пліванне, -ння ср., зашчапля́нне, -ння ср.;

защёлкивать несов. зашчо́ўкваць; (на крючок) зашчэ́пліваць, зашчапля́ць;

защёлкиваться зашчо́ўквацца; (на крючок) зашчэ́плівацца, зашчапля́цца;

защёлкнутый зашчо́ўкнуты; зашчэ́плены;

защёлкнуть сов. зашчо́ўкнуць; (на крючок) зашчапі́ць;