Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ча́хлость чэ́зласць, -ці ж.; змарне́ласць, -ці ж.;

ча́хлый чэ́злы; змарне́лы;

ча́хнуть несов. чэ́знуць, со́хнуць; марне́ць.

чахо́тка ж., ед., уст., разг. сухо́ты, -таў ед. нет;

скороте́чная чахо́тка скараце́чныя сухо́ты;

чахо́точная сущ. сухо́тніца, -цы ж., сухо́тная, -най ж.;

чахо́точность сухо́тнасць, -ці ж.;

чахо́точный разг.

1. прил. сухо́тны;

2. сущ. сухо́тнік, -ка м., сухо́тны, -нага м.

чахохби́ли кул. чахахбі́лі нескл., ср.

чачва́н чачва́н, -на м.

ча́ша ж.

1. ке́ліх, -ха м., ча́ра, -ры ж.;

2. церк., ча́ша, -шы ж.; ча́ра, -ры ж.;

3. перен. ча́ра, -ры ж.;

испи́ть го́рькую ча́шу зазна́ць го́ра;

бро́сить (положи́ть) что-нибудь на ча́шу весо́в кі́нуць (пакла́сці) што-небудзь на ша́лі;