Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зазу́ммерить сов. зазу́мерыць.

зазыва́ла прост. зазыва́ла, -лы м. и ж.;

зазыва́ние зазыва́нне, -ння ср., закліка́нне, -ння ср.;

зазыва́ть несов. зазыва́ць, закліка́ць; (приглашать) запраша́ць;

зазыва́ться страд. зазыва́цца, закліка́цца; запраша́цца.

зазывно́й зазыўны́, закліка́льны.

зазя́бнуть сов., прост. зазя́бнуць, зме́рзнуць.

заи́гранный

1. (истрёпанный — о картах) зашмальцава́ны;

ста́рые заи́гранные ка́рты стары́я зашмальцава́ныя ка́рты;

2. (утративший свежесть) зайгра́ны;

заи́гранная пье́са зайгра́ная п’е́са.

заигра́ть сов.

1. заігра́ць;

орке́стр заигра́л марш арке́стр зайгра́ў марш;

2. (часто исполняя, испортить) зайгра́ць;

заигра́ть пье́су зайгра́ць п’е́су;

3. (засверкать, засиять) пача́ць пераліва́цца, зазіхаце́ць, заззя́ць, заблішча́ць, заіскры́цца, запунсаве́ць;

со́лнце заигра́ло на пове́рхности воды́ со́нца заззя́ла (пачало́ пераліва́цца) на паве́рхні вады́;

румя́нец заигра́л на щека́х румя́нец запунсаве́ў на шчо́ках;

заигра́ться (играя, забыть обо всём) загуля́цца.