Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

trzechsetny

трохсоты

trzechtysięczny

трохтысячны

trzeci

трэці;

co trzeci dzień — кожны трэці дзень;

~a część — трэцяя частка;

jedna ~a — адна трэцяя;

po ~e — па-трэцяе;

~a potęga мат. трэцяя ступень; куб;

kraje ~ego świata — краіны трэцяга свету

trzeciorzędny

1. трэцярадны;

2. трэцеразрадны

trzeć

незак. церці; драць, дзерці (бульбу)

trzeć się

незак. церціся

trzej

а.-м. трое;

trzej uczniowie — тры вучні (трое вучняў)

trzemcha

ж. уст. чаромха; калакалуша

trzepaczka

ж.

1. выбівалка; прылада для выбівання (дываноў і да т.п.);

2. тэкст. трапло

trzepać

незак.

1. выбіваць (пыл);

2. біць; дубасіць;

3. тэкст. трапаць (лён);

4. махаць; біць;

trzepać ogonem (skrzydłami) — біць (махаць) хвастом (крыламі)