Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pozaziemski

pozaziemsk|i

1. пазазямны; незямны;

istota ~a — іншапланецянін; прышэлец;

2. звышнатуральны

pozbawiać

незак. пазбаўляць

pozbawiać się

незак. пазбаўляцца

pozbawić

зак. пазбавіць;

pozbawić kogo złudzeń — пазбавіць каго ілюзій

pozbawić się

зак. страціць, застацца (без чаго);

pozbawić się wzroku — страціць зрок;

pozbawić się urlopu — застацца без адпачынку

pozbawienie

pozbawieni|e

н. пазбаўленне;

~e praw — пазбаўленне правоў;

kara ~a wolności юр. пакаранне пазбаўленнем волі

pozbawiony

пазбаўлены;

pozbawiony roślinności — пазбаўлены расліннасці

pozbierać

зак. пазбіраць;

pozbierać myśli — сабрацца з думкамі

pozbierać się

зак.

1. сабрацца; стоўпіцца;

2. разм. ачомацца; апамятацца

pozbyć się

зак. kogo/czego вызваліцца, пазбавіцца; адкараскацца, адвязацца ад каго/чаго;

pozbyć się kłopotu — вызваліцца ад клопату;

pozbyć się natręta — пазбавіцца ад навязлівага чалавека