powywieszać
зак. вывесіць; павывешваць
powyżej
вышэй;
powyżej wymieniony — вышэй названы
powyższy
вышэйзгаданы, вышэйпамянёны
powziąć
зак.
1. задумаць;
powziąć zamiar — вырашыць;
2. прыняць;
powziąć decyzję — прыняць рашэнне;
powziąć uchwałę — прыняць (вынесці) рашэнне, прыняць пастанову;
3. адчуць; займець;
powziąć podejrzenia — адчуць падазрэнне
poza
I ж.
поза, пастава;
fotografować się w dwóch ~ach — фатаграфавацца ў дзвюх позах
II
1. за;
wydalać się poza granice ogrodu — аддаляцца за межы саду;
2. за; па-за, без; апрача; акрамя;
poza tym — апроч (апрача) таго;
przebywać poza krajem — быць за межамі краіны;
kupić poza kolejką — купіць без чаргі;
nie interesować się niczym poza muzyką — не цікавіцца нічым, апрача (акрамя) музыкі;
poza tą dziedziną nie zna się na niczym — акрамя гэтай галіны ён ні ў чым не разбіраецца
pozabijać
зак. перабіць, пазабіваць