Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

імгла, імга, смуга, засмуж, туман; аблога, полаг, павалока, навалока, марыва, мроіва, каламута, каламуць, муць (перан.)
імглісты, смужны
імгненне, момант, міг, хвіліна, хвіля
імкнуцца, мкнуцца, памыкацца, хінуцца; цягнуцца; перціся, прэгчыся, тужыцца (разм.); пяцца, рвацца, парывацца, рваць (перан.) □ лезці са скуры