Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

шчабятаць, свергатаць, ціўкаць, цілікаць, ціліўкаць, цвыркаць, спяваць; пяяць (разм.)
шчаслівец, удачнік
шчаслівы, шчасны, ашчасліўлены, памысны; светлы, бязвоблачны (перан.)
шчасце, доля, дабро, добрае, памыснасць, фартуна
шчыліна, паз, рэз, проразь, расколіна, трэшчына; шпара (абл.); зазор (спец.)
шчыльна, ушчыльную, шчытна, усутыч, упрытык, упрыцірку, наглуха, герметычна; шчыгульна (абл.)
шчыпаць; шчыкаць (разм.)
шчыра, душэўна, задушэўна, сардэчна, чыстасардэчна, адкрыта, начыстату, начыстую, напрамкі □ па шчырасці, ад душы, з душой, усёй душой, як на духу, ад сэрца, усім сэрцам, у вочы, без утойвання, палажыўшы руку на сэрца