Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

час, часіна, пара / з абмежаваннем: тэрмін / прамежак часу, які паўтараецца: перыяд / найбольш зручны для чаго-небудзь: сезон / працяглы прамежак: эпоха, эра, дзень
часам, часамі, падчас, парой, момантамі, нячаста, рэдка, зрэдку, выпадкам, сяды-тады, калі-нікалі; зрэдчас, зрэдзь (абл.) □ час ад часу, мала калі, іншы раз, іншым разам, другі раз, іншы дзень, гады ў рады
часаць, прычэсваць, расчэсваць
часова, сезонна, пакуль □ на час, да пары, да пары да часу
часопіс / неперыядычны: альманах
частаваць, прымаць; фундаваць, трактаваць (разм.) □ ставіць чарку
частка, часць, доля, доза / састаўная: кампанент, элемент, секцыя / звычайна яда: порцыя / укладзеных у якое-небудзь таварыства сродкаў: пай; часціна (разм.) / частка аплаты: рата (уст.); канец, звяно (перан.)
часць, падраздзяленне / невялікая: каманда □ баявая адзінка